Субоцін, А. А. Стаханаўскі рух як сацыякультурны феномен савецкага грамадства (1935—1941 гг.): на матэрыялах БССР : манаграфія / [А. А. Субоцін] ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт". - Выд. 2-е, стэрэатыпнае. - Віцебск : ВДТУ, 2018. - 180 с.
ISBN 978-985-481-575-6.
Манаграфія прысвечана аднаму з ключавых феноменаў савецкага грамадства - стаханаўскаму руху, які набыў шырокае распаўсюджванне ў БССР у 1935 - 1941 гг. На падставе вялікага кола архіўных і друкаваных крыніц разглядаюцца сацыяльна-эканамічныя, псіхалагічныя і палітычныя аспекты разгортвання гэтай формы сацыялістычнага спаборніцтва. Паказаны ўплыў стаханаўскага руху на фарміраванне культуры штодзённасці і сацыяльныя паводзіны тагачасных працоўных.
Для гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі савецкага перыяду.