Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел літаратуры па мастацтве — спецыялізаванае структурнае падраздзяленне бібліятэкі, якое ажыццяўляе бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне чытачоў кнігамі, перыядычнымі выданнямі, электроннымі дакументамі эстэтычнай накіраванасці, аўдыёвізуальнымі і выяўленчымі матэрыяламі, нотамі.
Фонд аддзела складае 50 598 экз. дакументаў.
Кніжны фонд — 26 327 экз. кніг і 372 брашуры, сярод якіх унікальная мастацтвазнаўчая літаратура і мастацкія альбомы высокага ўзроўню паліграфіі. 246 электронных дакументаў, 11 буклетаў.
Фанатэка налічвае 4953 вінілавых кружэлак, 621 кампакт-дыск.
Відэатэка прадстаўлена 200 дыяфільмамі, 4617 дыяпазітывамі.
Ізатэка, якая складаецца з камплектаў рэпрадукцый, плакатаў і паштовак, налічвае 1973 экз.
Нататэка
ўключае 11274 нотных выданняў.
Аддзел літаратуры па мастацтве выпісвае каля 30 найменняў
расійскіх і беларускіх часопісаў і газет па архітэктуры, дызайне, інтэр'еры, модзе, рукадзеллі, музыцы і методыцы яе выкладання, выяўленчым мастацтве і методыцы яго выкладання, антыкварыяту, кінамастацтве, тэатру, мастацкай фатаграфіі.
Аддзел мае самастойны даведачны апарат, які ўключае 7 картачных каталогаў:
* алфавітны каталог нотных выданняў;
* сістэматычны каталог нотных выданняў (закансерваваны з 01.01.2020 г.);
* алфавітны каталог відэаматэрыялаў;
* алфавітны каталог гукапісаў;
* прадметны каталог выяўленчых выданняў;
* алфавітны каталог выяўленчых выданняў;
* алфавітны каталог кніг (закансерваваны).
4 картатэкі (закансерваваны з 01.01.2020 г.):
* тэматычная картатэка артыкулаў па мастацтве;
* картатэка партрэтаў;
* прадметна-тэматычная картатэка гуказапісаў;
* алфавітная картатэка драматычных твораў.
Супрацоўнікі аддзела працуюць у наступных электронных базах даных (ЭБД):
* ноты;
* аўдыёвізуальныя матэрыялы;
* выяўленчыя выданні;
* кнігі абласной бібліятэкі;
* артыкулы абласной бібліятэкі.
Аддзел ажыццяўляе выдачу дакументаў са свайго фонду і фонду аддзела захоўвання асноўнага фонду ў рэжыме чытальнай залы, дае магчымасць праслухоўваць грампласцінкі і кампакт-дыскі.
Аддзел аказвае дадатковыя платныя паслугі:
* выдача выданняў павышанага попыту на дом;
* тэматычны падбор літаратуры;
* ксеракапіраванне;
* запіс інфармацыі на электронны носьбіт заказчыка;
* прадастаўленне дакументаў з фондаў аддзела для фотаздымкі на абсталяванні карыстальніка;
* сканіраванне і друк дакументаў (каляровы і чорна-белы) і г.д.
Загадчык аддзела: Філіпава Таццяна Сяргееўна.
Рэжым працы: 10:00–19:00.
Выхадны дзень: пятніца.
Санітарны дзень: апошняя серада месяца.
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.
Тэл.: +375 162 57 48 78.