![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 20 верасня па 13 кастрычніка 2023 г. у аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава «Сяргей Грахоўскі: пазначаны эпохай. Да 110-годдзя з дня нараджэння пісьменніка» з цыкла «Штрыхі да творчага партрэта».
Класік беларускай літаратуры працаваў у розных літаратурных жанрах: паэзія, проза, публіцыстыка, эсэ, пераклады, творы для дзяцей. За гады творчай дзейнасці з-пад пяра пісьменніка выйшла каля шасцідзесяці кніг. Але найперш ён быў паэтам. Яго вершы прыцягваюць да сябе гуманістычнай скіраванасцю і шчырым лірызмам. Значная частка яго лірыкі прысвечана прыродзе і пейзажным замалёвкам. Вершы паэта прасякнуты любоўю, дабрынёй, адкрытасцю. Па матывах дакументальнай аповесці «Рудабельская рэспубліка» пастаўлены спектаклі ў беларускіх тэатрах і зняты аднайменны фільм.
На выставе прадстаўлены артыкулы з перыядычных выданняў, прысвечаныя юбілейнай даце пісьменніка. У публікацыях разгледжана творчая індывідуальнасць пісьменніка, яго жыццёвая пазіцыя, успаміны дачкі — Таццяны Грахоўскай.
Выстаўка падрыхтавана па матэрыялах часопісаў («Роднае слова», «Полымя», «Беларуская мова і літаратура», «Нёман», «Маладосць») і газеты «Літаратура і мастацтва».
Публікацыі з перыядычных выданняў даступны тут:
1. Гарэлік, Л. Пропаведзь дабра / Любоў Гарэлік // Полымя. – 1994. – № 2. – С. 228–240.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39