Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Новая услуга

Новая услуга

Новая услуга

  




  Паважаныя карыстальнікі, прапануем выкарыстаць паслугу па электроннай дастаўцы дакументаў!

 Электронная дастаўка дакументаў (ЭДД) — гэта аддаленая замова і дастаўка на электронны адрас карыстальніка электронных копій дакументаў:

      •               1. артыкулаў з перыядычных выданняў і выданняў з працягам;
      •               2. частак, раздзелаў, параграфаў з кніг, аўтарэфератаў дысертацый.

 

Паслуга выконваецца ў адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» і «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі». Электронныя копіі дазваляецца выкарыстоўваць толькі для навучальных і даследчых мэт. Распаўсюджванне і тыражаванне электронных копій у камерцыйных мэтах, а таксама публікацыя і перадача трэцім асобам забаронены.

 

Удакладніць звесткі аб дакументах з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі можна ў Электронным каталогу.

 

Для афармлення замовы на ЭДД:

    1. запоўніце форму бланка замовы;

    2. адпраўце бланк замовы на электронную пошту mba.brest@mail.ru.


На працягу 3-х працоўных дзён (за выключэннем дня афармлення замовы) для ўдакладнення звестак з Вамі звяжацца супрацоўнік службы ЭДД. Пасля пацверджання аплаты ён адправіць на ўказаны адрас электронныя копіі дакументаў. Калі аплата не зроблена на працягу 14 каляндарных дзён, заказ анулюецца.

 

Аплата заказу ЭДД ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Прэйскурантам на аказанне платных паслуг, якія прадстаўляюцца ўстановай культуры «Брэсцкая абласная бібліятэкі імя М.Горкага».

 

Спосабы аплаты:

      1. Праз сістэму «Аплаці».

Для правядзення плацяжу: адкрыйце раздзел «Маркет» → «Паслугі партнёраў» → «Кнігі і канцтавары» → «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага»

   2. У касе сектара рэгістрацыі чытачоў (бул. Касманаўтаў, 48, 1-шы паверх; тэл.: +375 162 57 48 35)

 

Графік працы службы ЭДД:

Панядзелак – нядзеля: 10:00–19:00

Выхадныя дні: пятніца, субота

Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 74

Паштовы адрас: mba.brest@mail.ru 

 

Паслуга электроннай дастаўкі дакументаў даступная толькі фізічным асобам: карыстальнікам, якія не з'яўляюцца чытачамі бібліятэкі (у тым ліку жыхарам Расійскай Федэрацыі) і чытачам бібліятэкі.

 

Зварот да спісу