Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
30 мая 2019 г. ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася лекцыя «Брэсцкі мір у гісторыі горада, краіны, свету», трэцяя з серыі адкрытых публічных лекцый, прысвечаных асноўным культурным сімвалам нашага горада: Брэсцкай Бібліі, Брэсцкай уніі, Брэсцкаму міру і Брэсцкай крэпасці, у рамках праекта «Гістарычныя сімвалы Брэста» (да 1000-годдзя горада Брэста).
З лекцыяй выступіў доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А. С. Пушкіна Аляксандр Вабішчэвіч. Аляксандр Мікалаевіч распавёў прысутным аб падзеях, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем мірных перамоў у Брэст-Літоўску ў 1918 г., адзначыў складанасць, цікавасць і значасць гэтай падзеі для сусветнай гісторыі пачатку XX ст.
Супрацоўнікамі Бібліятэкі была падрыхтавана кніжная выстава, на якой экспанаваліся публікацыі дакументаў знешняй палітыкі, матэрыялы аб удзельніках дэлегацый мірных перамоў, артыкулы з айчынных і замежных крыніц і інш. На выставе таксама былі прадстаўлены выданні, главы і раздзелы з кніг, якія раскрываюць значнасць і ўплыў мірнай дамовы на гістарычнае развіццё Беларусі. Адзначаліся працы берасцейскіх гісторыкаў і краязнаўцаў па дадзенай тэме.
Вядучая мерапрыемства распавяла прысутным аб тым, што ў 2014 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага рэалізавала праект па стварэнні паўнатэкставай электроннай базы даных «Брестский мир» на аснове бібліяграфічнага паказальніка «Брестский мир: 95 лет со дня подписания», складзенага бібліёграфамі Бібліятэкі. Рэсурс знаходіцца на субдамене «Краязнаўства Берасцейшчыны» асноўнага сайта Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
Апошняя, чацвёртая лекцыя, прысвечаная тэме Брэскай крэпасці, у рамках праекта «Гістарычныя сімвалы Брэста», запланавана на восень.
Жэлянгоўская Ірына Іванаўна,
заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79