Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Матэрыялы папярэдніх канферэнцый

События

Берасцейскія кнігазборы : матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання», Брэст, 30–31 кастрычніка 2008 г. / Брэсцкі аблвыканкам, Абласная бібліятэка імя М. Горкага ; [склад.: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька ; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева]. – Брэст : Паліграфіка, 2010. – 464 с., 16 л. іл.


Зборнік складзены з дакладаў, прачытаных на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання» (Брэст, 30—31 кастрычніка 2008 г.). Аўтары з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны прапануюць вынікі даследаванняў гісторыі кніжнай культуры, значная ўвага надаецца кніжным старажытнасцям Брэстчыны, лесу мясцовых архіваў і бібліятэк. Асаблівае месца займаюць матэрыялы, прысвечаныя сучаснасці: кнігавыданню, камплектаванню бібліятэк, пытанням рэстытуцыі, перспектывам аднаўлення гісторыка-архітэктурных аб'ектаў старасветчыны.

Зборнік адрасаваны гісторыкам, культуролагам, кнігазнаўцам, бібліёграфам, краязнаўцам, можа быць карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і духоўнай культурай беларускага народа.



Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 31 мая – 3 чэрвеня 2012 г. / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна ; [склад.: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька]; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. – Брэст : [БрДУ], 2013. – 464 с. : іл.


Зборнік працягвае традыцыю публікацыі дакладаў, прачытаных на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання» (Брэст, 31 мая — 3 чэрвеня 2012 г.). Аўтары з Беларусі, Казахстана, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны прадстаўляюць вынікі даследаванняў гісторыі кніжнай культуры. Значная ўвага надаецца кніжным старажытнасцям Брэстчыны, лёсу мясцовых архіваў і бібліятэк. Асаблівае месца займаюць матэрыялы, прысвечаныя сучасным праблемам кнігавыдання, гісторыі мастацтва рэгіёна.

Зборнік адрасаваны шырокаму колу карыстальнікаў: гісторыкам, культуролагам, кнігазнаўцам, бібліёграфам. Можа быць карысны для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і духоўнай спадчынай беларускага народа.



Берасцейскія кнігазборы. Брэсцкая Біблія – унікальны помнік культуры ХVI стагоддзя: да 450-годдзя выдання : матэрыялы і даклады міжнароднага круглага стала, Брэст, 29–31 мая 2013 г. / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна ; [склад.: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька] ; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. – Брэст : [БрДУ], 2014. – 248 с. : іл.

Зборнік працягвае традыцыю публiкацыi дакладаў кнігазнаўчых канферэнцый «Берасцейскія кнігазборы». Наступны, трэці выпуск — вынік працы міжнароднага круглага стала «Брэсцкая Біблія — унікальны помнік культуры XVI стагоддзя: да 450-годдзя выдання» (Брэст, 29–31 мая 2013 г.). Аўтары з Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны прадстаўляюць вынікі даследаванняў гісторыі і існавання Берасцейскай Бібліі ў прыватнасці і гісторыі культуры рэгіёна ўвогуле. Выданне адрасавана шырокаму колу карыстальнікаў: гісторыкам, культуролагам, кнігазнаўцам, бібліёграфам. Можа быць карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і
духоўнай спадчынай Беларусі.




Брэсцкая Біблія – унікальны помнік культуры XVI стагоддзя: новыя даследаванні і матэрыялы = Biblia Brzeska – unikatowy zabytek kultury XVI wieku: nowe badania i materiały / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ; [склад. А. М. Мяснянкіна ; пад агул. рэд. В. Валецкага]. – Мінск : Паліграфкамбінат імя Я. Коласа, 2015. – 272 с.

Выданне змяшчае арыгінальныя артыкулы кіраўніка Цэнтра даследванняў польскай бібліяграфіі Эстрэйхераў Вацлава Валецкага (галоўнага навуковага рэдактара зборніка) і супрацоўніка Цэнтра Станіслава Сіес-Кшышкоўскага, якія разглядаюць Брэсцкую Біблію як еўрапейскі PR-праект Мікалая Радзівіла Чорнага і ўпершыню абагульняюць даныя пра сучаснае існаванне і распаўсюджванне тыпаграфічных варыянтаў Брэсцкай Біблііі ў кнігасховішчах Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША і інш., і біблліяграфічны паказальнік матэрыялаў пра Брэсцкую Біблію на мовах з выкарыстаннем кірылічнай і лацінскай графікі. Бібліяграфія складзена супрацоўнікамі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Валянцінай Гарбачэўскай, Таццянай Кавенька, Таццянай Налобінай.

Аўтары, рэдактары, складальнікі, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца, што выданне з'явіцца моцным штуршком для далейшага спасціжэння Гісторыі і кнігі навукоўцамі, культуролагамі, кнігазнаўцамі, бібліёграфамі і краязнаўцамі.



Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 22–25 верасня 2015 г. / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ; [склад. А. М. Мяснянкіна] ; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. – Мінск : БудМедыяПраект, 2016. – 440 с. : іл.

Зборнік працягвае традыцыю публiкацыi дакладаў, прачытаных на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання» (Брэст, 22—25 верасня 2015 г.). Аўтары з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны прадстаўляюць вынікі даследаванняў гісторыі кніжнай культуры. Значная ўвага надаецца кніжным старажытнасцям Брэстчыны, лёсу мясцовых архіваў і бібліятэк. Асаблівае месца займаюць матэрыялы, прысвечаныя сучасным праблемам кнігавыдання, гiсторыi мастацтва рэгiёна.

Зборнік адрасаваны шырокаму колу карыстальнікаў: гісторыкам, культуролагам, кнігазнаўцам, бібліёграфам. Можа быць карысны для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і духоўнай спадчынай беларускага народа.