Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Ресурс «Редкие книги в собраниях Берестейщины»

Ресурс «Цифровая память Брестчины»



Прон, У. Хутар


Прон, У. Хутар

Прон, У. Хутар : сучасны раман пра мінулае / Уладзя Прон : Кн. 2 : . — Мінск : Колорград, 2023— Кроў свая і кроў чужая. — Тэкст : непасрэдны. — 2025. — 314 с.


ISBN 978-985-896-977-6


Першая сусветная вайна... Рота асобага прызначэння пад кіраўніцтвам капітана Сцяпана Яршова і паручніка Хведара Федарынчыка (як фарпост абароны Гродзенскай крэпасці), сцякаючы крывёю, трымае абарону ў раёне чыгункі Гародня–Аўгустаў. Асноўныя героі рамана— салдаты–хутаране і афіцэры, якія распачалі вайсковую службу ў мястэчку Пуховічы. Пры розных абставінах рота папоўнілася камандзірам кулямёта «Максім» Збігневам Адамчыкам, снайперам Макарам Грахоўскім, разведчыкам Андрэем Блізнюком, артылерам падпаручнікам Дзямідам Кайгародавым і іншымі. Пакуты і страты ад нямецкіх газавых атак пад Баранавічамі, ад удараў хімічнымі снарадамі «Зялёны крыж» у раёне шашы Наваградак–Карэлічы — шмат што стрывалі байцы капітана Яршова, перш чым стаць сведкамі краху Расійскай імперыі дый растварыцца ў моры бальшавіцкіх ідэй.


Вобразы арыстакраткі Лізы Федарынчык, сястры міласэрнасці Зосі Паўловіч, хутаранак Грыпіны Сташынскай і Зіноўі Сікорскай дазваляюць разглядаць раман як гістарычна–псіхалагічны твор.


Раман «Хутар» (яго другая кніга «Кроў свая і кроў чужая») адрасуецца шырокаму колу чытачоў.


Назад в раздел