Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Ресурс «Цифровая память Брестчины»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Брэсцкая Біблія - унікальны помнік культуры XVI стагоддзя: новыя даследванні і матэрыялы


Брэсцкая Біблія - унікальны помнік культуры XVI стагоддзя: новыя даследванні і   матэрыялы
Брэсцкая Біблія - унікальны помнік культуры XVI стагоддзя: новыя даследванні і матэрыялы = Biblia Brzeska - unikatowy zabytek kultury XVI wieku: nowe badania i materiał / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» ; [склад. А. М. Мяснянкіна ; пад агул. рэд. В. Валецкага]. - Мінск : Паліграфкамбінат імя Я. Коласа, 2015. - 272 с.

Выданне змяшчае арыгінальныя артыкулы кіраўніка Цэнтра даследванняў польскай бібліяграфіі Эстрэйхераў Вацлава Валецкага (галоўнага навуковага рэдактара зборніка) і супрацоўніка Цэнтра Станіслава Сіес-Кшышкоўскага, якія разглядаюць Брэсцкую Біблію як еўрапейскі PR-праект Мікалая Радзівіла Чорнага і ўпершыню абагульняюць даныя пра сучаснае існаванне і распаўсюджванне тыпаграфічных варыянтаў Брэсцкай Біблііі ў кнігасховішчах Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША і інш., і біблліяграфічны паказальнік матэрыялаў пра Брэсцкую Біблію на мовах з выкарыстаннем кірылічнай і лацінскай графікі. Бібліяграфія складзена супрацоўнікамі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Валянцінай Гарбачэўскай, Таццянай Кавенька, Таццянай Налобінай.

Аўтары, рэдактары, складальнікі, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца, што выданне з'явіцца моцным штуршком для далейшага спасціжэння Гісторыі і кнігі навукоўцамі, культуролагамі, кнігазнаўцамі, бібліёграфамі і краязнаўцамі.

Назад в раздел