Начало активности (дата): 17.11.2014 16:38:07
Количество показов: 3255
У рабоце семінара прыняла ўдзел Таццяна Васільеўна Кузьмініч, намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яна пазнаёміла прысутных з нарматыўнымі дакументамі, рэгламентуючымі краязнаўчую дзейнасць публічных бібліятэк Беларусі. На семінары разглядаліся наступныя пытанні: бібліятэка і культуралагічны працэс у рэгіёне, праблемы каардынацыі і карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк Брэсцкай вобласці, роль гарадской бібліятэкі ў сістэме краязнаўчага інфармавання, знаёмства з краязнаўчымі ЭБД “Брэсцкі мір”, “Невядомыя старонкі правінцыяльнай гісторыі. Першая сусветная вайна ў Баранавіцкім краі”. Супрацоўнікі РВУ «Звязда» правялі прэзентацыю часопісаў “Полымя”, “Нёман”, “Вожык”. Удзельнікі семінара наведалі Баранавіцкі краязнаўчы музей, музей імя В. Таўлая сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 4 г. Баранавічы. У рамках работы семінара адбыўся круглы стол «Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк Брэсцкай вобласці: грані ўзаемадзеяння», на якім калегі з вобласці падзяліліся вопытам работы ў арганізацыі бібліятэчнага краязнаўства. Адметнай падзеяй семінара з’явілася сустрэча з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раманам Сцяпанавічам Матульскім і загадчыцай аддзелам бібліятэказнаўства Марынай Георгіеўнай Пшыбытка. Адбылася прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар публічным бібліятэкам Брэсцкай вобласці пяці першых кніг факсімільнага выдання «Кніжная спадчына Францыска Скарыны».
Праграма семінара
Тэл. для даведак: +375 (162) 20 90 33
Кароль Людміла Канстанцінаўна