Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

22–25 мая 2018 г. адбылася IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання»

IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання»

22–25 мая 2018 г. адбылася IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання», арганізатарам якой выступіла УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.


22 мая ў рамках канферэнцыі прайшла прэзентацыя кніг прафесара кафедры фізікі, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта А. А. Гладышчука «Замак Берасцейскі» (Кн.1, 2; Гродна, 2017–2018).


23 мая ў круглай зале гарвыканкама адбылося ўрачыстае адкрыццё канферэнцыі, пленарнае пасяджэнне і прэзентацыя кнігі В. В. Мароза «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры» (Мінск, 2018). У гонар дзесяцігоддзя з часу адкрыцця праекта адбылася цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў канферэнцыі знакам «10 гадоў Берасцейскім кнігазборам», а таксама былі падпісаны «Пагадненні аб супрацоўніцтве…» Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з Ваяводскай публічнай бібліятэкай імя І. Лапацінскага (Люблін, Польшча) і Цэнтральным дзяржаўным архівам г. Санкт-Пецярбурга (Расія). На пасяджэнні былі агучаны даклады А. А. Сушы, намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; А. А. Гладышчука, прафесара кафедры фізікі, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта; Цімашэнкі Л. У., дэкана гістарычнага факультэта Драгобыцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. Франка і інш.


Падчас канферэнцыі працавала пяць секцый:


· Брэст: 1000 гадоў гісторыі (XVI–XVIII стст.);

· Брэст: 1000 гадоў гісторыі (XIX–XX стст.);

· Брэстчына гістарычная (XVI–XVIII стст.);

· Брэстчына гістарычная (XIX–XX стст.);

· Кнігі і кніжнасць у кантэксце часу.


24 мая для ўдзельнікаў канферэнцыі была арганізавана экскурсія «Сакральныя помнікі Берасцейшчыны», у ходзе якой на чале з аўтарам кнігі «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры» В. В. Марозам усе жадаючыя наведалі цэрквы Брэсцкай вобласці, якія былі пабудаваны ў XVI–XVII стст., захаваліся і выконваюць свае функцыі і сёння: Царква Св. Параскевы Сербскай (XVI ст.) у в. Збірогі Брэсцкага р-на; Царква Св. Мікіты (XVI ст.) у в. Здзітава Жабінкаўскага р-на; Царква Св. Міхаіла (XVII ст.) у в. Сцяпанкі Жабінкаўскага р-на; Царква Св. Параскевы ( XVII ст.) у в. Опаль Іванаўскага р-на; Свята-Троіцкая Царква у в. Бездзеж Драгічынскага р-на. Напрыканцы падарожжа адбылася экскурсія ў музей «Бездзежскі фартушок» (в. Бездзеж), падведзены вынікі работы канферэнцыі, адбылося яе закрыццё. 







Еще по теме:


 Десятилетие проекта «Берасцейскiя кнiгазборы» отметили IV Международной научно-практической конференцией в Бресте [Электронный ресурс] / Брестский курьер. – Брест, 2018. – Режим доступа: http://www.bk-brest.by/2018/05/moroz/ – Дата доступа : 25.05.2018


 Десять лет отмечают «Берасцейскiя кнiгазборы» [Электронный ресурс] / Вечерний Брест – Брест, 2018. – Режим доступа: http://www.vb.by/culture/books/beresteiskie_knigosbory.html – Дата доступа : 25.05.2018


 Участники Международной научно-практической конференции посетили храмы Жабинковского благочиния [Электронный ресурс] / Храм Покрова Пресвятой Богородицы в г. Жабинка – Брест, 2018. – Режим доступа: http://pokrov-church.by/index.php/13-novosti/487-uchastniki-mezhdunarodnoj-nauchno-prakticheskoj-konferentsii-posetili-khramy-zhabinkovskogo-blagochiniya – Дата доступа : 25.05.2018


 23 мая в Бресте открылась конференция «Берестейские книгосборы: проблемы и перспективы исследования» [Электронный ресурс] / mediabrest.by – Брест, 2018. – Режим доступа: http://mediabrest.by/news/kultura/23-maya-v-breste-otkrylas-konferentsiya-beresteyskie-knigosbory-problemy-i-perspektivy-issledovaniya – Дата доступа : 24.05.2018


 В Бресте открылась международная конференция по книговедению‍ [Электронный ресурс] / БЕЛНОВОСТИ. – Брест, 2018. – Режим доступа: https://www.belnovosti.by/obshchestvo/v-breste-otkrylas-mezhdunarodnaya-konferenciya-po-knigovedeniyu – Дата доступа : 23.05.2018





Назад в раздел