Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Шабовiч, М. Пад маміным крылом...


Шабовiч, М. Пад маміным крылом...
Шабовiч, М. Пад маміным крылом... : выбраныя творы / Мікола Шабовіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. - 302, [1] с.

ISBN:978-985-02-2044-8

Кнігу Міколы Шабовіча «Пад маміным крылом…» склалі лепшыя творы паэта, напісаныя на працягу 45 гадоў літаратурнай дзейнасці. Тут і шчырыя прызнанні ў любові да радзімы — сінявокай Мядзельшчыны, і трапяткія прызнанні ў каханні да Жанчыны (гэтая тэма, бадай, цэнтральная ў творчасці М. Шабовіча). Асобным раздзелам прадстаўлены створаныя ў студэнцкія гады вершы, якія не ўключаліся ў папярэднія кнігі.
Вершы Міколы Шабовіча – вобразныя, яскравыя, насычаныя эпітэтамі, аздобленыя метафарамі, якія, як россып яркіх рознакаляровых самацветаў, упрыгожваюць мастацкую тканіну кнігі, робяць яе жывой і пластычнай. Філолаг па адукацыі, М. Шабовіч старанна вывярае кожную фразу, таму мова яго твораў вытанчаная, пазбаўленая лішніх, выпадковых слоў. Калі друкуюцца новыя вершы М. Шабовіча, то прыхільнікі яго паэзіі іх лёгка пазнаюць нават без аўтарскага абазначэння, бо яго радкі маюць унутраную рытміку, эмацыянальную сілу, хараство гука і нешта такое няўлоўнае, што належыць і Амуру, і Афрадыце аднолькава, што адрознівае творы іменна гэтага паэта ад іншых. Сентыментальнасць яго лірыкі, манера пісьма застаюцца нязменнымі на працягу многіх творчых гадоў. Паэт паказвае сапраўдную прыроду мужчын, якія так і засталіся паляўнічымі па сутнасці. Донжуанства запраграмавана прыродай у моцнай палове чалавецтва ў той ці іншай ступені ў кожнай асобе, і толькі правільнае выхаванне і розныя жыццёвыя абставіны дапамагаюць пазбегнуць паўсюднай палігаміі.

Назад в раздел