Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Антановіч С. В. Вяртанне ў юнацтва


Антановіч С. В. Вяртанне ў юнацтва
Антановіч, С. В. Вяртанне ў юнацтва : кніга паэзіі і прозы / Славамір Антановіч ; [прадмова Г. Пашкова]. - Мінск : Смэлтак, 2011. - 191 с., [11] л. іл.

«Вяртанне ў юнацтва» - так назваў кнігу паэзіі і прозы вядомы пісьменнік, заслужаны журналіст і лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў Славамір Антановіч.

Ён аўтар гістарычных раманаў «Пётр Машеров», «Призраки Можейковской крепости», «В августе девяносто первого...», дакументальных кніг «Приговорённые к расстрелу», «Жизнь вне закона», «Ушедшие в бессмертие», "Судьба до востребования".

Зборнік вершаў складаецца з трох тэматычных раздзелаў: «Зачараванасць», «Закаханасць», «Признание». Настальгія па незабыўных школьных і студэнцкіх гадах - галоўны лейтматыў вершаў. Дарэчы, амаль усе яны напісаны ў той дзівосны час, пранізаны любоўю да роднага краю, зачароўваюць сваёй светлай наіўнасцю, кранаюць юнацкай непасрэднасцю і шчырасцю.

Проза прадстаўлена аўтабіяграфічнай дакументальнай аповесцю-хронікай "Гжаць — рэчка ціхая"

Назад в раздел