Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Біблія на Берасцейшчыне

Праекты


«Біблія на Берасцейшчыне» — маштабны асветніцкі выставачны праект, мэта якога — знаёмства грамадскасці з багатай гісторыка-культурнай кніжнай спадчынай, прадстаўленай рэдкімі і каштоўнымі выданнямі духоўнай літаратуры. Партнёры бібліятэкі: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, прадстаўнікі ўсіх рэлігійных канфесій Брэстчыны.


Экспанаты выстаўкі, сабраныя з розных дзяржаўных і прыватных калекцый Беларусі, далі магчымасць прасачыць гісторыю беларускай Бібліі ад ранніх рукапісаў да нашых дзён у кантэксце сусветнай і рэгіянальнай гісторыі.


Дэманстраваліся факсімільныя выданні адных з найстаражытнейшых захаваных тэкстаў Старога Запавету - папірусу Нэша з фрагментам 10 запаведзяў на іўрыце (II у. да н. э.) і Новага Запавету — папірусу P52 з фрагментам Евангелля ад Іаана (II у. н. э.), а таксама выданні перакладаў Бібліі на розных мовах.


Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаў фрагмент Брэсцкай Бібліі 1563 г. На выстаўцы экспанаваліся і сучасныя пераклады Бібліі на беларускую мову, аўтары якіх маюць непасрэднае дачыненне да Брэстчыны. Гэта пераклады Васіля Сёмухі, Анатоля Клышкі, Сергія Гардуна, Фёдара Клімчука, Лукі Дзекуць-Малея.


Большая частка выданняў, якія былі прадстаўлены на выставе, - экзэмпляры Брэсцкай абласной бібліятэкі.


На экспазіцыі дзейнічала інтэрактыўная зона з макетам друкарскага станка, на якім наведвальнікі маглі зрабіць копію тытульнага ліста Брэсцкай Бібліі 1563 г.


У ходзе рэалізацыі гэтага праекта з 22 верасня па 24 кастрычніка 2021 г. для жыхароў і гасцей нашага горада было праведзена 113 экскурсій (62 — супрацоўнікамі аддзела рэдкай кнігі і 51 — валанцёрамі). Наведалі выставу каля 1500 чалавек.




Открытие выставки




Фото экспонатов




Экскурсии