Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Сектар арганізацыі працы публічнага цэнтра прававой інфармацыі

Сектар арганізацыі працы публічнага цэнтра прававой інфармацыі

Сектар арганізацыі працы Публічнага цэнтра прававой інфармацыі — структурнае падраздзяленне бібліятэкі, якое прадастаўляе бясплатны адкрыты доступ да прававых інфармацыйна-пошукавых сістэм, якія ажыццяўляюць бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў рознымі відамі дакументаў прававой тэматыкі.


Асноўнымі напрамкамі дзейнасці сектара з'яўляюцца:

– арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да інфармацыйна-прававых рэсурсаў: «Эталон», «Эксперт», «Эксперт. Ахова працы» і іншым інтэрнэт-рэсурсам, якія фармуюцца НЦПІ, тэматычным банкам дадзеных прававой інфармацыі і інш.;

– фарміраванне фонду друкаваных і электронных выданняў прававой тэматыкі;

– бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў прававой інфармацыяй;

– арганізацыя бібліятэчных мерапрыемстваў у мэтах павышэння прававой культуры карыстальнікаў.


Фонд сектара на 01.01.2023 г. складае звыш 3,7 тыс. дакументаў: кнігі, часопісы, электронныя выданні. На базе сектара ёсць доступ да 3 прававых ІПС:

«Эталон» — 371 627 электронных выданняў;

«Эксперт» — 420 963 электронных выданняў;

«Эксперт. Ахова працы» — 54 867 электронных выданняў.


Публічны цэнтр прававой інфармацыі прапануе:

* Электронныя банкі дадзеных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь: «Эталон», «Эксперт», «Эксперт. Ахова працы»;

* Тэматычныя банкі дадзеных прававой інфармацыі;

* Кансультаванне па працы з электроннымі прававымі рэсурсамі;

* Падрыхтоўка бібліяграфічных спісаў літаратуры па розных галінах права;

* Сэрвісы «Натарыус анлайн» і «Адвакат анлайн» (Вы можаце задаць пытанне і атрымаць адказ па электроннай пошце);

* Бясплатныя кансультацыі натарыусаў Брэсцкай натарыяльнай акругі і юрыстаў Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў;

* Кансультацыі студэнтаў вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка», арганізаванай пры юрыдычным факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна;

* Удзел у занятках Школы прававых ведаў па павышэнні прававой культуры грамадзян (для навучэнцаў ССНУ г. Брэста).


Сектар аказвае наступныя платныя паслугі:

- выдача дакументаў на дом;

- хуткі пошук дакументаў у прававой базе ў прысутнасці заказчыка;

- фарміраванне пакета дакументаў з прававой базы па запыце карыстальніка;

- ксеракапіраванне;

- сканіраванне;

- вывад інфармацыі на друкаваны носьбіт;

- запіс інфармацыі на электронны носьбіт заказчыка.


Галоўны бібліятэкар сектара арганізацыі працы ПЦПІ

Марашчук Ірына Мікалаеўна

Рэжым працы: 10:00–19:00

Выхадныя дні: пятніца

Санітарны дзень: апошняя серада кожнага месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (2 паверх)

Тэлефон: +375 162 57 48 74

Зварот да спісу