Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння



Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел

Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел

Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел  — спецыялізаванае падраздзяленне, прызначанае для ажыццяўлення на прафесійным узроўні выдавецкай дзейнасці Бібліятэкі. 

Асноўнымі напрамкамі работы з’яўляюцца: 
• стварэнне пазітыўнага вобраза сучаснай бібліятэкі ў грамадстве; 
• фарміраванне інфармацыйна-камунікацыйнай прасторы бібліятэкі; 
• захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, у т. л. краязнаўчага і этнакультурнага характару; 
• садзейнічанне прасоўванню кнігі і чытання, выхаванне культуры чытання; 
• садзейнічанне самаадукацыі і творчай рэалізацыі бібліятэкараў.
Асноўнай задачай дзейнасці аддзела з’яўляецца планаванне і распрацоўка структуры выданняў Бібліятэкі, а таксама літаратурнае і тэхнічнае рэдагаванне тэкставых арыгіналаў, арганізацыя працы з выдавецтвамі.

Сярод друкаванай прадукцыі, выпушчанай пад грыфам Бібліятэкі: 
* матэрыялы навуковых канферэнцый, семінараў,  круглых сталоў; 
* Каляндар знамянальных і памятных дат; 
* Хроніка культурнага жыцця вобласці; 
* Інфармацыйна-аналітычнае выданне «Бібліяпанарама»;
* інфармацыйна-аналітычныя бюлетэні; 
* інструктыўна-метадычныя рэкамендацыі; 
* Зводны пералік перыёдыкі; 
* бібліяграфічныя спісы і паказальнікі; 
* электронныя рэсурсы і інш. 

Азнаёміцца з друкаванымі выданнямі можна на сайце Бібліятэкі


Заг. аддзела —Жук Алена Іванаўна   
Рэжым работы: панядзелак – пятніца з 9.00 да 17.30, абед з 13.00 да 13.30 
Выхадныя дні: субота, нядзеля 
Санітарны дзень: апошняя серада кожнага месяца 
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (3-ці паверх) 
Тэл.: +375 162 52 72 80
e-mail: redaktorbibl@mail.ru            

Зварот да спісу