Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Пасяджэнне клуба «КанТэкт» «TRAVEL BOOK: з кнігамі вакол свету»

Пасяджэнне клуба «КанТэкт» «TRAVEL BOOK: з кнігамі вакол свету»

Пасяджэнне клуба «КанТэкт» «TRAVEL BOOK: з кнігамі вакол свету»

«Не люди создают путешествия, а путешествия создают людей» (Джон Стэйнбек).


Перыяд пандэміі — няпросты час для любога чалавека, а для аматараў падарожжаў асабліва. Дзякуючы кнігам і ўспамінам удзельнікі клуба «КанТэкст» вырашылі акунуцца ў займальны свет падарожжаў і прыгод. Тэма сустрэчы — «TRAVEL BOOK: з кнігамі вакол свету». Кожны прачытаў пэўныя кнігі па тэме.


На сустрэчу з удзельнікамі клуба прыйшла цікавая госця, падарожніца са стажам Таццяна Гендэль. У яе скарбонцы 51 краіна: Непал, Бразілія, Кенія і інш. Наша зямлячка здзейсніла доўгае экстрэмальнае падарожжа па Афрыцы: 157 дзён з бюджэтам 1 долар у дзень. Часта Таццяна падарожнічае аўтастопам: «Аўтастоп для мяне ўжо стаў, можна сказаць, філасофіяй жыцця, спосабам пазнання свету». Захапленне гэта з’явілася яшчэ ў студэнцкія гады. Таццяну можна назваць тонкім дарожным псіхолагам. Нярэдка ў падарожжах яна карыстаецца каучсёрфінгам (магчымасць бясплатна спыняцца ў мясцовых жыхароў). Летам аддае перавагу падарожжам ў халодныя краіны, а зімой у цёплыя. Асаблівая любоў нашай госці — горы. Яна пабывала ў гарах Непала, Альпах, на Кіліманджара.


Многія цікавіліся, якія экзатычныя стравы спрабавала госця, якія краіны ўразілі яе больш за ўсё, ці плануюцца паездкі загадзя, або здзяйсняюцца спантанна.


Спрабавала яна і лічынак, і гусеніц, і інш. Вельмі моцна ўразіла Таццяну прырода Намібіі, а Уганда і Іран пакарылі кранальным стаўленнем да людзей і ўкладам жыцця.


Пытанняў было шмат. Таццяна паспрабавала максімальна поўна і шчыра адказаць на іх. Парэкамендавала яна чытацкаму клубу і любімыя ёю кнігі «Белая масаи» Карыны Хофман і «Самый большой дурак под солнцем» Крыстафа Рэхаге. Асабліва любіць вандроўніца серыю «Вокруг планеты за 80 книг». Таццяна і сама працуе над кнігай пра свае прыгоды ў Афрыцы і выношвае планы праехаць аўтастопам па Паўночнай Еўропе. У агляднай будучыні плануе наведаць Паўднёваамерыканскі кантынент, дзе нямала экзатычных месцаў.


У канцы сустрэчы паказала фатаграфіі з розных краін, а задачай удзельнікаў сустрэчы было адгадаць краіну.


Час праляцеў вельмі хутка. Наступную сустрэчу ўдзельнікі клуба вырашылі прысвяціць працягу тэмы.


Прыходзьце! Заўсёды рады бачыць!



Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 09


Зварот да спісу