Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Заняткі Школы прававых ведаў «Піва і моладзь: зламаць стэрэатып»

Заняткі Школы прававых ведаў «Піва і моладзь: зламаць стэрэатып»

Заняткі Школы прававых ведаў «Піва і моладзь: зламаць стэрэатып»

20 красавіка 2021 г. у публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшлі заняткі Школы прававых ведаў «Піва і моладзь: зламаць стэрэатып».


У мерапрыемстве прынялі ўдзел урач Брэсцкага абласнога наркалагічнага дыспансера Уладзіслаў Ігаравіч Прэцкайла і адвакат юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна г. Брэста Людміла Ігараўна Аўраменка.


У. І. Прэцкайла ў сваім выступленні падняў праблемы маладзёжнага асяроддзя, звязаныя з ужываннем алкаголю. Расказаў пра шкоду піва, пра ўплыў гэтага напою на здароўе маладых людзей. Асаблівую ўвагу надаў пытанням прафілактыкі піўнога алкагалізму.


Адвакат Л. І. Аўраменка распавяла аб адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з ужываннем алкагольных напояў.


На занятках прысутнічалі навучэнцы Брэсцкага каледжа бізнесу і права і Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя чыгуначнага транспарту. Яны з цікавасцю слухалі выступоўцаў, выказвалі сваё меркаванне.


У канцы заняткаў адбыліся прэзентацыя рэсурсаў ПЦПІ бібліятэкі і прадстаўленне кніжнай выставы «Зависимость: как её преодолеть».



Марашчук Ірына Мікалаеўна,

гал. бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74

Зварот да спісу