Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Вторая жизнь рассказа»

Выстава «Вторая жизнь рассказа»

Выстава «Вторая жизнь рассказа»

З 19 жніўня па 8 верасня 2019 г. ў аддзеле абанемента Брэсцкай абласной біліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца кніжная выстава «Вторая жизнь рассказа».


Апавяданне — асноўны жанр малой апавядальнай прозы. За невялікім аб’ёмам тэксту хаваецца глыбокі філасофскі сэнс. Джэк Лондан адзначаў, што «...апавяданне — гэта... адзінства настрою, сітуацыі, дзеяння».


Адкрываюць выставу апавяданні класікаў беларускай літаратуры XIX–XX стст. Ф. Багушэвіча, Цёткі, Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, В. Быкава і інш. Творчасць сучасных беларускіх аўтараў прадстаўляюць дакументальныя апавяданні лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2015 г. Святланы Алексіевіч, апавяданні брэсцкага аўтара — лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Зінаіды Дудзюк, Уладзіміра Арлова і інш.


Разам з класікамі, такімі майстрамі як А. П. Чэхаў, Л. М. Талстой, І. С. Тургенеў, І. А. Бунін, Э. По, А. Сент-Экзюперы, А. Конан Дойль, Р. Кіплінг, Р. Брэдберы і інш., у экспазіцыі знайшлі адлюстраванне і апавяданні сучасных аўтараў.


Кароткая проза Ганны Мацвеевай «Подожди, я умру — и приду» ўваходзіла ў шорт-ліст «Большой книги». Для тых, хто засумаваў па мужчынскай прозе, — зборнік Аляксандра Снегірова «Я намерен хорошо провести этот вечер». «Семь жизней», мабыць, самы асабісты зборнік апавяданняў Захара Прылепіна.


Кожнае апавяданне зборніка «Где-то под Гроссето» Марыны Сцяпновай — аб тым самым бяспраўным «маленькім чалавеку».


У чытача будзе магчымасць таксама пазнаёміцца з новымі зборнікамі апавяданняў лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі Энтані Дора. «Собиратель ракушек» дзівіць сваім трапяткім стаўленнем аўтара да чалавека, яго далікатнага ўнутранага свету і патаемных мар. А «Ноктюрны» нобелеўскага лаўрэата Кадзуа Ісігуры сапраўды нагадваюць сабой музычныя творы.


Разнастайная тэматыка прадстаўленых на выставе кніг: прыгодніцкі аповед, гістарычны, дэтэктыўны, любоўны, апавяданні пра жывёл і інш.


Калі няма настрою акунацца ў доўгія творы, чытайце лепшыя апавяданні. Зманліва простыя і кароткія, гэтыя гісторыі часам месцяць у сабе больш сэнсу, чым іншыя раманы. А нам застаецца толькі чытаць і атрымліваць асалоду.

 

Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Шчэрба Марына Пятроўна,

бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09



Зварот да спісу