Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Владимир Мулявин. Сердцем и думами»

Выстава «Владимир Мулявин. Сердцем и думами»

Выстава «Владимир Мулявин. Сердцем и думами»

12 студзеня 2021 г. споўнілася б 80 год з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, музыканта, спевака, кампазітара, аранжыроўшчыка, стваральніка і мастацкага кіраўніка беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Рускі па паходжанні, ён прысвяціў сябе беларускай песні і зрабіў яе папулярнай ва ўсім свеце. Аддзел літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтаваў выставу «Владимир Мулявин. Сердцем и думами».


На экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 выданняў: кнігі, часопісы, нотныя зборнікі, вінілавыя і кампакт-дыскі. «Песняры» выпусцілі 10 вінілавых дыскаў-гігантаў, 6 з якіх (1971 — «Ты мне вясною прыснілася», 1974 — «Алеся», 1978 — «Песняры III», 1979 — «Гусляр», 1983 — «Зачарованная моя», 1985 — «Через всю войну») ёсць у фондзе аддзела.


Вялікую цікавасць уяўляе кніга «Владимир Мулявин. Нота судьбы», якая выйшла ў 2004 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура», дзе сабраны разважанні пра феномен творчасці легендарнага песняра, успаміны калег, сяброў і блізкіх. А кніга «Владимир Мулявин. „Сэрцам і думамі…“» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), прымеркаваная да 75-годдзя з дня нараджэнне вялікага музыканта, стала пераможцам 55-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» ў намінацыі «Трыумф». Пад цвёрдай вокладкай — каля 600 старонак, амаль 800 фатаграфій з архіваў сям’і і сяброў народнага артыста.


Кніга Марыны Мулявіной і Вольгі Брылон «Владимир Мулявин и Лидия Кармальская. Недосказанное…», якая выйшла ў 2016 г. у выдавецтве «Альтиора Фортэ», — багата ілюстраванае выданне, апавядае аб раннім этапе творчасці, аб гісторыі станаўлення музыканта і зараджэнні ансамбля «Песняры».


Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, якая будзе экспанавацца на працягу студзеня.



Філіпава Таццяна Сяргееўна,

заг. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу