Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Рэспубліканская акцыя

Рэспубліканская акцыя

Рэспубліканская акцыя

З 23 лютага 2021 г. у агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава літаратуры «В центре внимания — безопасность», прымеркаваная да Адзінага дня бяспекі.


Неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання — усё гэта з’яўляецца прычынамі надзвычайных сітуацый, якія прыводзяць да цяжкіх наступстваў. Акрамя пытанняў, звязаных з пажарнай бяспекай, на выставе прадстаўлены матэрыялы па радыяцыйнай і экалагічнай бяспецы, абароне навакольнага асяроддзя, спосабах выжывання ў экстрэмальных умовах.


Сярод прадстаўленай літаратуры — кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў, буклеты. Выстава разлічана на шырокае кола чытачоў: спецыялістаў, навучэнцаў, студэнтаў, усіх тых, хто імкнецца жыць у «бяспечным» свеце. Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 14 сакавіка.


Як прадухіліць пажар, правільна карыстацца электрапрыборамі, як дзейнічаць падчас галалёду і пра многае іншае юныя чытачы бібліятэкі могуць даведацца дзякуючы выставе аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва «За безопасность вместе!». Інфарм-хвілінкі па матэрыялах выставы даступныя ўсім жадаючым да 14 сакавіка.


24 лютага ў рамках рэспубліканскай акцыі ў бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень бяспекі. Перад калектывам бібліятэкі з тэмай «Як працуюць грошы сёння» выступіла Н. М. Васілюк, кіраўнік аддзялення 100/1010 ААТ АСБ «Беларусбанк», якая закранула пытанні фінансавай бяспекі і абароны ад махляроў.


Намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы В. А. Казлова нагадала пра парадак дзеянняў работнікаў пры атрыманні інфармацыі аб здзяйсненні або пагрозе здзяйснення акта тэрарызму, выяўленні выбухованебяспечных прадметаў.



Зварот да спісу