Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле рэдкай кнігі «Праз кнігу ў свет прыроды»

Выстава ў аддзеле рэдкай кнігі «Праз кнігу ў свет прыроды»

Выстава ў аддзеле рэдкай кнігі «Праз кнігу ў свет прыроды»

З 8 жніўня 2022 года ў аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачне дзейнічаць выстаўка «Через книгу в мир природы», на якой будуць прадстаўлены кнігі канца XIX — першай паловы XX ст.


На экспазіцыі чытачы змогуць убачыць прыжыццёвыя выданні еўрапейскіх навукоўцаў Э. Р. Ланкестэра і Ж. А. Фабра. Таксама наведвальнікі пазнаёмяцца з вядомымі ўсяму свету творамі нямецкага вучонага-заолага і вандроўцы А. Брэма, працамі французскага прыродазнаўцы і натураліста Ж. Л. дэ Кюўе, нямецкага фізіёлага і антраполага, прафесара І. Ранцы, аўстрыйскага батаніка, прафесара А. І. Кернера фон Марыялуна, нямецкага гідраграфа, фізіка і географа, прафесара Г. Наймайера. Асаблівая ўвага нададзена працам англійскага натураліста і вандроўцы Ч. Р. Дарвіна, навукоўца і таленавітага празаіка. Інфармацыя, якая змяшчаецца ў гэтых кнігах, актуальная і для сённяшняга чытача.


Многія кнігі на нашай выставе — з серыі пад назвай «Вся природа». Гэта лепшая навукова-папулярная серыя, выпушчаная ў Расіі выдавецтвам «Просвещение» ў пачатку XX ст. У ёй змяшчаюцца звесткі аб будове сусвету і ўзнікненні планеты Зямля, аб законах прыроды, флоры і фаўне нашай планеты, аб будове чалавека і развіцці чалавечага грамадства, аб разнастайных народах і іх звычаях.


Няўмольны час (многія з прадстаўленых кніг перасягнулі стогадовую мяжу) і невялікія тыражы (2000–3000 экзэмпляраў — звычайны наклад таго часу) робяць такія выданні рарытэтнымі.


Экспазіцыя будзе дзейнічаць да сярэдзіны кастрычніка.



Аддзел рэдкай кнігі

                                                                        + 375 162 57 48 30


Зварот да спісу