Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве «Парадоксы Стравинского»

Выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве «Парадоксы Стравинского»

Выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве «Парадоксы Стравинского»

З 10 чэрвеня 2022 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Парадоксы Стравинского», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння вялікага рускага кампазітара, выканаўцы і дырыжора, яркага прадстаўніка мадэрнізму ў музыцы. Ігар Фёдаравіч Стравінскі працаваў практычна ва ўсіх сучасных яму жанрах. У яго творчай спадчыне оперы, балеты, сімфоніі, кантаты і араторыі, канцэрты, камерная інструментальная і вакальная музыка. Творы Стравінскага глыбока прасякнуты рускім духам — гэта здабыла кампазітару неверагодную папулярнасць за мяжой і шчырую любоў у Расіі.


Позні этап творчасці Стравінскага характарызуецца перавагай у ёй духоўнай тэматыкі. Кульмінацыяй творчасці з’яўляецца «Реквием» («Заупокойные песнопения»), гэты апошні шэдэўр Стравінскі напісаў у 84-гадовым узросце, калі быў цяжка хворы і прадчуваў свой хуткі адыход. У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, часопісы, нотныя зборнікі, вінілавыя пласцінкі і кампакт-дыскі. Цікавасць уяўляе кніга К. Ю. Стравінскай, роднай пляменніцы кампазітара, «О И. Ф. Стравинском и его близких» (Ленінград, 1978). У аснову кнігі пакладзены дзённікі сустрэч з кампазітарам у апошняе дзесяцігоддзе яго жыцця, а таксама перапіска з ім і яго блізкімі. Кніга І. Стравінскага «Хроника моей жизни» (Ленінград, 1963) — аўтабіяграфія кампазітара ахоплівае перыяд да 1934 г. Манаграфія Б. Ярустоўскага «Игорь Стравинский» (Ленінград, 1982) асвятляе асноўныя этапы творчасці майстра. Першыя чатыры раздзелы апісваюць рускі, швейцарскі, парыжскі і амерыканскі перыяды жыцця Стравінскага. Пяты раздзел кнігі прысвечаны агульным праблемам стылістыкі музычных твораў.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца чэрвеня.


Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу