Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
9 студзеня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Сімоны дэ Бавуар, французскай пісьменніцы, філосафа-экзістэнцыяліста. Па-майстэрску валодаючы пяром, Сымона дэ Бавуар увасобіла свае ідэі ў шматлікіх літаратурных творах. Сярод яе галоўных прац асаблівае месца займаюць філасофскае даследаванне «Другі пол» - самая вядомая кніга па тэорыі фемінізму ХХ стагоддзя, якая ў 1949 годзе ўзарвала буржуазнае грамадства не толькі Францыі, але і ўсяго свету, і раман «Мандарыны», з'яўленне якога ў 1954 годзе з'явілася значнай падзеяй у гісторыі літаратуры экзістэнцыялізму.
Аддзел выданняў на замежных мовах падрыхтаваў да юбілею Сімоны дэ Бавуар выставу «Таленавіты "другі пол". Жаночая літаратура ў Францыі». На выставе прадстаўлены творы вядомых французскіх пісьменніц, пачынаючы з XVII стагоддзя і да нашых дзён, а таксама крытычныя артыкулы, аглядна-аналітычныя і навукова-папулярныя выданні на французскай, рускай і англійскай мовах.
Выстава будзе экспанавацца з 9 студзеня па 31 студзеня 2023 года ў аддзеле выданняў на замежных мовах.
Аддзел выданняў на замежных мовах
+375 162 59 21 74