Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле выданняў на замежных мовах «Праметэй XIX стагоддзя: да 235-годдзя з дня нараджэння Джорджа Гордана Байрана»

Выстава ў аддзеле выданняў на замежных мовах «Праметэй XIX стагоддзя: да 235-годдзя з дня нараджэння Джорджа Гордана Байрана»

Выстава ў аддзеле выданняў на замежных мовах «Праметэй XIX стагоддзя: да 235-годдзя з дня нараджэння Джорджа Гордана Байрана»

22 студзеня — юбілейная дата, 235 гадоў з дня нараджэння найвялікшага англійскага паэта-рамантыка XIX стагоддзя, які валодаў думкамі ўсёй Еўропы таго часу — Джорджа Гордана Байрана (22.01.1788 – 19.04.1824).


Нарадзіўся паэт у Лондане ў шляхетнай, але беднай сям'і. Пачатковую адукацыю атрымаў, навучаючыся дома, працягнуў адукацыю ў закрытай школе для арыстакратаў у мястэчку Харроў і ў Трыніці-каледжы пры ўніверсітэце Кембрыджа.


На працягу ўсяго свайго жыцця Байран актыўна падарожнічаў. Ён пабываў у Іспаніі, Грэцыі, Партугаліі, Швейцарыі, Італіі, дзе напісаў большую частку сваіх вершаў і паэм.


Байран пражыў кароткае, але вельмі яркае жыццё. Яму пераймалі, ушаноўвалі і абагаўлялі. У 1824 годзе ў Грэцыі, куды ён з'ехаў падтрымаць паўсталых супраць рэжыму туркаў, захварэў на ліхаманку, і 19 красавіка памёр.


Сярод найбольш вядомых яго твораў: паэмы «Дон Жуан» і «Пілігрымка Чайльд-Гаральда», а таксама лірыка.


Запрашаем наведаць выставу «Праметэй XIX стагоддзя: да 235-годдзя з дня нараджэння Джорджа Гордана Байрана», арганізаваную аддзелам выданняў на замежных мовах. На выстаўцы прадстаўлены зборнікі паэзіі Байрана, манаграфіі, перыядычныя выданні і артыкулы, прысвечаныя творчасці і жыццю паэта на мове арыгіналу і ў перакладах на беларускую, польскую, рускую мовы. Матэрыялы выставы могуць быць карысныя выкладчыкам, настаўнікам, студэнтам, і ўсім аматарам англійскай паэзіі, а таксама тым, хто вывучае англійскую мову на прасунутым узроўні.


Запрашаем азнаёміцца з выставай да 15 лютага 2023 года.


Кантакты: +375162 59 21 74



Зварот да спісу