Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле абанемента

Выстава ў аддзеле абанемента

Выстава ў аддзеле абанемента

З 20 лютага ў аддзеле абанемента будзе экспанавацца выстава «Роднай мовы гук чароўны», прысвечаная Дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Пачынаецца выстава раздзелам «Слова беларускае праз гады», які распавядае пра гісторыю беларускай мовы, пра яе складаны шлях даўжынёй у стагоддзе. Беларускія летапісы — адзін з першых жанраў старажытнай беларускай пісьменнасці. Яны даюць уяўленне аб тым, як ішло развіццё мовы, як яна абагашчалася і ўдасканальвалася. Менавіта на старабеларускай мове друкававаў кнігі Ф. Скарына, на ёй пісалі і выдавалі свае творы С. Будны, В. Цяпінскі, С. Полацкі і іншыя. Звярніце ўвагу на кнігі Г. Галенчанка «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (Мінск, 1993), К. Тарасава «Памяць пра легенды» (Мінск, 1994), «Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці» (Мінск, 1975), А. Марціновіча «Хто мы, адкуль мы…» (Мінск, 1996), «Славутыя імёны Бацькаўшчыны» (Мінск, 2000) і інш.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова — жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова дзядоў і бацькоў. Матчына мова, родная мова. Менавіта так, шаноўна і ласкава, мы называем гэты бясцэнны духоўны набытак.

Беларуская мова сёння — гэта высакоразвітая літаратурная мова з багатым слоўнікавым запасам і распрацаванай сістэмай нормаў, якая можа паспяхова абслугоўваць усе вобласці жыцця. Шмат высокіх слоў прысвяцілі беларускія пісьменнікі нашай роднай мове. Менавіта майстрам слова даводзілася ўступацца за яе, адстойваць яе годнасць, абараняць ад нядобразычліўцаў. У раздзеле «Светлы след будзе вечна жывы» прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў К. Чорнага, Я. Купалы, Цёткі, М. Багдановіча, І. Мележа, Я. Брыля і інш.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да 6 сакавіка.



Аддзел абанемента

Кантактны тэлефон:+375 162 57 48 09


Зварот да спісу