Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Сценография: теория и практика»

Выстава «Сценография: теория и практика»

Выстава «Сценография: теория и практика»

З 17 снежня 2020 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «Сценография: теория и практика», прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларускай ССР Аскара Пятровіча Марыкса. А. П. Марыкс — жывапісец, педагог, унікальны сцэнограф, якога лічаць заснавальнікам беларускай сцэнаграфічнай школы.


На выставе прадстаўлена каля 30 дакументаў: кнігі, перыядычныя выданні. Матэрыялы знаёмяць з гісторыяй тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва Беларусі, стварэннем візуальнай выявы спектакля з дапамогай дэкарацый, касцюмаў, грыму і г. д. Частка выданняў экспазіцыі распавядае пра жыццё і творчасць А. П. Марыкса. З кнігі В. М. Ярмалінскай «Сцэнаграфія Беларусі: гісторыя і сучаснасць» (Мінск, 2018) і альбома «Оскар Марикс» (Мінск, 2012) чытач даведаецца аб рабоце мастака ў розных тэатрах. Гэта БДТ-1 (цяперашні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), Гродзенскі абласны тэатр і інш. Аскарам Пятровічам былі створаны больш за 200 дэкарацый да тэатральных пастановак. У іх ліку спектаклі: «Машэка», «Кастусь Каліноўскі», «Каваль-ваявода», «Раскіданае гняздо» і інш. Цікавы той факт, што пасля вайны мастак працаваў у Брэсцкім тэатры над п’есай «Соловьи поют на свободе», а таксама аформіў спектакль у Пінскім драматычным тэатры.


Асобная частка творчасці Марыкса — станковы жывапіс, маляванне, чаканка і вітражы. Нетэатральныя работы мастака знаходзяцца ў многіх музеях Беларусі і прыватных калекцыях.


Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да сярэдзіны студзеня 2021 г.



Прыходзька Іна Барысаўна,

бібліёграф I кат. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78

Зварот да спісу