Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Выстава перыёдыкі «Любимые журналы не стареют»

Выстава перыёдыкі «Любимые журналы не стареют»

Выстава перыёдыкі «Любимые журналы не стареют»

З 31 кастрычніка па 26 лістапада ў чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава перыёдыкі «Любімыя часопісы не старэюць».


2019 год стаў юбілейным адразу для двух старэйшых жаночых часопісаў «Алеся» і «Работніца», якія выдаюцца ў Беларусі і Расіі.


У сакавіку 105-годдзе адзначыла «Работніца» — часопіс для жанчын і сям’і, заснаваны ў 1914 г. па ініцыятыве Леніна для «абароны інтарэсаў жаночага рабочага руху», але паступова адышоў ад палітыкі і быў пераарыентаваны на асвятленне сацыяльных і бытавых пытанняў. Аблічча «Работніцы», яе асаблівы шчыры і даверны стыль зносін з чытачамі складваўся дзесяцігоддзямі. Пакаленню нашых бабуль і матуль часопіс «Работніца» запомніўся серыяй публікацый «Хатняя Акадэмія». У праграму Акадэміі ўваходзілі 4 раздзелы — «Кройка і шыццё», «Вязанне», «Кулінарыя», «Догляд за сабой». У постсавецкі час у часопісе з’явіліся раздзелы «За 50, і ўсё ў парадку», «Мужчына і жанчына», «Гутарка для дваіх», «Жыццёвыя гісторыі», «Жанчына за рулём» і інш.


У лістападзе спаўняецца 95 гадоў з моманту выхаду часопіса «Беларуская работніца і сялянка» — першага друкаванага выдання для беларускіх жанчын. За доўгую гісторыю існавання часопіс некалькі разоў ўдасканальваў сваю назву, але і ранейшая «Работніца і сялянка» і сучасная «Алеся» былі і застаюцца сапраўдным летапісам жыцця беларусак. Сёння ў часопісе «Алеся» можна знайсці інфармацыю на актуальныя тэмы: прафесійная самарэалізацыя, сям’я, псіхалогія, адносіны, здароўе, стыль і мода, кулінарыя, рукадзелле, адпачынак і інш.


Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе «Любимые журналы не стареют», пазнаёмяць карыстальнікаў Бібліятэкі з гісторыяй стварэння «Алесi» і «Работніцы», дапамогуць адчуць подых часу, раскажуць пра людзей — таленавітых публіцыстаў, літаратараў, мастакоў, дзякуючы якім гэтыя часопісы былі і застаюцца папулярнымі сярод шматлікіх аматараў чытання і выклікаюць вялікую цікавасць у жанчын усіх узростаў.


Юбілей — выдатная нагода пагартаць старыя часопісы. Наведвальнікі чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў маюць унікальную магчымасць даведацца пра тое, што цікавіла нашых бабуль, замовіўшы архіўныя падшыўкі «Алесi» і «Работніцы» з фонду кнігасховішча Бібліятэкі.


Рэтраспектыва захоўвання часопісаў у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага:


«Работніца і сялянка»:


1957–1994 гг. — аддзел захоўвання асноўнага фонду;


«Алеся»:


1995–2013 гг. — аддзел захоўвання асноўнага фонду,

2014–2019 гг. — чытальная зала бягучых перыядычных выданняў;


«Работніца»:


1954–2013 гг. — аддзел захоўвання асноўнага фонду,

2014–2019 гг. — чытальная зала бягучых перыядычных выданняў;


Сённяшнія «Алеся» і «Работніца» — сучасныя прадстаўнікі жаночай прэсы Беларусі і Расіі з векавымі традыцыямі, здольныя паспяхова канкурыраваць з мноствам спецыялізаваных блогаў і відэаблогаў для жанчын, дзякуючы адкрытаму, давернаму і сумленнаму дыялогу, у т. л., і ў новым электронным фармаце.


Запрашаем наведаць выставу перыёдыкі «Любимые журналы не стареют» верных чытачоў «Алесi» і «Работніцы», а таксама спадзяёмся на з’яўленне ў іх новых прыхільнікаў.



Трубiцына Любоў Пятроўна,

гал. бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу