Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «От надежды к отчаянию»

Выстава «От надежды к отчаянию»

Выстава «От надежды к отчаянию»

З 21 сакавіка 2023 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве дэманструецца выстава «От надежды к отчаянию», прымеркаваная да 170-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Ван Гога, нідэрландскага мастака, аднаго з найярчэйшых прадстаўнікоў постімпрэсіянізму.


Яго творчы шлях быў нядоўгім, але вельмі плённым. За дзесяць з невялікім гадоў ён стварыў больш за 2100 твораў — партрэты, аўтапартрэты, пейзажы, нацюрморты, каля 870 з іх — карціны, напісаныя маслам. Сярод якіх «Звёздная ночь», «Подсолнухи», «Ирисы», «Ночная терраса кафе в Арле» — знакамітыя палотны ў біяграфіі мастака. Нягледзячы на трагічна абарваную кар’еру і адсутнасць прызнання пры жыцці, карціны Ван Гога зараз лічацца аднымі з самых прыгожых твораў сусветнага мастацтва. У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, мастацкія альбомы, перыядычныя выданні, камплекты паштовак. Кнігі: «Жизнь Ван Гога» А. Перушо (Смаленск, 2005), «Жажда жизни» І. Стоўна (Масква, 2011), «Неизвестный Ван Гог: последний год жизни художника» М. Бейлі (Масква, 2020) і іншыя пазнаёмяць чытача з творчасцю вялікага Майстра, раскажуць аб пошуках мастаком асаблівай маляўнічай манеры, якая адлюстроўвала яго стаўленне да свету і эмацыйны стан. Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да пачатку красавіка.


Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 78 48


Зварот да спісу