Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «О суверенитете, независимости и белорусской нации»

Выстава «О суверенитете, независимости и белорусской нации»

Выстава «О суверенитете, независимости и белорусской нации»

3 ліпеня 2020 г. беларуская грамадскасць шырока адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Да гэтай даты ў агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтавана выстава літаратуры «О суверенитете, независимости и белорусской нации».


На выставе прадстаўлены матэрыялы, якія раскрываюць вытокі і асаблівасці развіцця беларускай дзяржаўнасці ад старажытнасці да сённяшніх дзён, працэс гістарычнага станаўлення самасвядомасці беларускага народа і фарміравання нацыянальнай ідэі, пра вядомых палітычных дзеячаў і герояў Беларусі.


Перш чым здабыць дзяржаўны суверэнітэт беларускаму народу даводзілася не аднойчы адстойваць сваю дзяржаўнасць. Асаблівая ўвага на экспазіцыі нададзена перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Тут можна знайсці інфармацыю пра трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі Беларусі: аб жыцці беларусаў пад нямецкай акупацыяй, падрыхтоўцы і правядзенні аперацыі «Баграціён», ролі партызанскага руху ў вызваленні краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Прыцягвае таксама ўвагу літаратура аб развіцці краіны на сучасным этапе.


На выставе прадстаўлены манаграфіі, навукова-папулярная літаратура, фотаальбомы, артыкулы з перыядычных выданняў.


Марашчук Ірына Мікалаеўна,

гал. бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу