Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Натхнёны паэзіяй дрэва»

Выстава «Натхнёны паэзіяй дрэва»

Выстава «Натхнёны паэзіяй дрэва»

8 мая — 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Тарасюка (1932–2015), народнага майстра Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Яго творчасць, якая мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, — унікальная з'ява нацыянальнага інсітнага мастацтва.


Апошні жыхар в. Стойлы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці выразаў і размалёўваў драўляныя фігуркі людзей, складаў розныя сюжэтныя кампазіцыі пра вёску. Яго працы адлюстроўваюць усе значныя падзеі, якія суправаджаюць селяніна ад нараджэння да смерці.


Работы Мікалая Васільевіча занялі сваё месца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, музеі «Пружанскі палацык» і інш.


У фондзе бібліятэкі зацікаўлены чытач знойдзе больш за 80 крыніц пра народнага майстра. Іх аснову складаюць артыкулы з мясцовых і рэспубліканскіх газет.


На выставе «Натхнёны паэзіяй дрэва» ў аддзеле літаратуры па мастацтве прадстаўлены толькі кніжныя і часопісныя публікацыі. Цэнтральнае месца займае альбом-манаграфія «Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка» (Мінск, 2008). Пра самабытнага разьбяра вядомы рэжысёр-дакументаліст Віктар Аслюк зняў фільм «Драўляны народ», які атрымаў Гран-пры IX Міжнароднага кінафестывалю мастацкіх рамёстваў у Манпелье (Францыя).


Выстава будзе экспанавацца з 28 красавіка па 30 мая 2022 г.



Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу