Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «На авансцене жизни»: 80 год з дня нараджэння В. Залатухіна

Выстава «На авансцене жизни»: 80 год з дня нараджэння В. Залатухіна

Выстава «На авансцене жизни»: 80 год з дня нараджэння В. Залатухіна

З 21 чэрвеня 2021 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «На авансцене жизни», прысвечаная
80-годдзю з дня нараджэння В. С. Залатухіна.


Залатухін Валерый Сяргеевіч — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Расіі. Важны этап творчага жыцця прайшоў у Тэатры на Таганцы. На яго сцэне Залатухін сыграў мноства рознапланавых роляў, сярод якіх Ванг («Добрый человек из Сезуана»), Грушнінцкі («Герой нашего времени»), Глебаў («Дом на набережной»), Жывага («Доктор Живаго») і інш. У 2005 г. выйшла экранізацыя рамана Міхаіла Булгакава «Мастер и Маргарита» (рэж. У. Бартко), дзе Залатухін зняўся ў ролі Босага.


Наша экспазіцыя — гэта літаратура пра жыццё і творчы лёс акцёра. На выставе прадстаўлена каля 25 дакументаў: кнігі і перыядычныя выданні. Пра біяграфію і гісторыі ўзнікнення твораў акцёра распавядае яго кніга «На плахе „Таганки“» (2003), таксама ён напісаў некалькі кніг успамінаў, у т. л. пра свайго сябра Уладзіміра Высоцкага. Яго пяру належаць шматлікія мастацкія і публіцыстычныя кнігі: «Секрет Высоцкого», «Дребезги» і інш. Артыкул з часопіса «Караван» (2015, № 3) пазнаёміць з асабістым жыццём В. С. Залатухіна.


У 1987 г. Валерый Залатухін быў удастоены звання «Народны артыст РСФСР». Узнагароджаны ордэнамі «За заслуги перед Отечеством» трох ступеней и ордэнам Дружбы.


Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца ліпеня.


Зялёнка Вікторыя Юр’еўна,

бібліятэкар II кат. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78



Зварот да спісу