Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Мастер скульптуры»

Выстава «Мастер скульптуры»

Выстава «Мастер скульптуры»

З 12 лістапада 2020 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава «Мастер скульптуры», прысвечаная 180-годдзю вялікага французскага скульптара Агюста Радэна. З прадстаўленых матэрыялаў вы даведаецеся аб нялёгкім, але неверагодна насычаным і плённым жыцці яркага імпрэсіяніста, пра тое, як ствараліся яго вялікія шэдэўры, пра няпростыя адносіны з яго каханымі музамі.


Экспазіцыя ўключае больш за 30 крыніц, сярод якіх кнігі пра жыццё знакамітага Агюста Радэна і яго цудоўныя тварэнні, найцікавыя літаратурныя працы самога мэтра, такія як «Завещание», «Беседы об искусстве» і «Французские соборы», а таксама фотарэпрадукцыі скульптур, прадстаўленых у найбуйнейшых музеях свету. Вы зможаце ўбачыць гераічных «Грамадзян Кале», магутнага «Мысліцеля», серыю пачуццёвых і палкіх скульптур — «Рамэа і Джульета», «Пацалунак», «Вясна», поўны жыцця «Бронзавы век», грандыёзныя «Вароты пекла», якія сталі справай ўсяго жыцця майстра, але так і не былі скончаны, і інш.


Працы мэтра, як і ўласна сама яго асоба, выклікаюць неадназначныя пачуцці. Кожная скульптура прыцягвае і зачароўвае. Агюст Радэн быў прыхільнікам натуральнасці, якой ён і кіраваўся пры стварэнні сваіх шэдэўраў. Вялікі скульптар лічыў, што не так важна імкнуцца да знешняй дакладнасці, як да ўнутранай праўды. Менавіта адмова ад прыхарошвання мадэляў прыводзіла да канфліктаў з заказчыкамі і адцягвала яго прызнанне. Ён валодаў унікальнай здольнасцю бачыць прыгажосць ва ўсім, што стварыла прырода.


Запрашаем вас наведаць выставу, якая працягнецца да канца лістапада, і атрымаць эстэтычнае задавальненне.

 

Кандрашова Ала Аляксандраўна,

бібліёграф II кат. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу