Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Коллекционер и меценат»

Выстава «Коллекционер и меценат»

Выстава «Коллекционер и меценат»

З 15 кастрычніка 2021 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дзейнічаць выстава «Коллекционер и меценат», прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага прадпрымальніка, мецэната і калекцыянера Савы Іванавіча Мамантава.

Буйны прамысловец, мецэнат, дзеяч у галіне рускага мастацтва, тэатра і музыкі разбагацеў на чыгуначным будаўніцтве. Некалькі гадоў жыў у Італіі, дзе займаўся спевамі, вывучаў жывапіс. Ён спяваў як оперны спявак, быў таленавітым скульптарам, мастаком. Сучаснікі празвалі Мамантава Надзвычайным і маскоўскім Медычы. Як імпрэсарыа Мамантаў явіў свету талент Фёдара Шаляпіна, а як чалавек, які дзейнічае на карысць краіны, пабудаваў Данецкую і Архангельскую чыгункі. У 1885 г. заснаваў на свае сродкі Маскоўскую прыватную оперу. Сабраў унікальную калекцыю твораў рускіх мастакоў. Фінансаваў часопіс «Мир искусства», матэрыяльна падтрымліваў будаўніцтва ў Маскве Музея прыгожых мастацтваў. У сваім маёнтку Абрамцава арганізаваў мастацкі гурток і спрыяў мастакам у творчасці. У сядзібе падоўгу працавалі такія мастакі як В. А. Сяроў, В. М. Васняцоў, К. А. Каровін.

На экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 дакументаў: кнігі (мастацка-ілюстрацыйныя альбомы і энцыклапедыі), перыядычныя выданні, паштоўкі. Цікавасць уяўляе кніга М. Капшыцара «Мамонтов» з серыі «Жизнь в искусстве» — грунтоўнае даследаванне пра цікавага чалавека рускай культуры. Пытанне маскоўскага мецэнацтва абмяркоўваецца ў артыкуле С. Б. Вайткоўскага ў часопісе «Вопросы культурологии» (2014, № 5). З гісторыяй мастацкага гуртка С. І. Мамантава пазнаёмяць кнігі «Мамонтовский художественный кружок» з серыі «Великие художники», Д. З. Коган «Мамонтовский кружок» і інш.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да сярэдзіны лістапада.


Аддзел літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78



Зварот да спісу