Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Хозяин кукольного дома»

Выстава «Хозяин кукольного дома»

Выстава «Хозяин кукольного дома»

З 5 ліпеня 2021 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Хозяин кукольного дома», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння рэжысёра, стваральніка самага вядомага лялечнага тэатра ў Маскве Сяргея Уладзіміравіча Абразцова.


На выставе прадстаўлена каля 40 выданняў: кнігі, часопісы, паштоўкі. Матэрыялы экспазіцыі расказваюць аб жыцці і творчасці рэжысёра. Найбагацейшую літаратурна-тэарэтычную спадчыну Сяргей Уладзіміравіч завяшчаў у сваіх кнігах: «Моя профессия» (1950), «Всю жизнь я играю в куклы» (2001), «Эстафета искусств» (1978), «По ступенькам памяти» (1987), «Моя кунсткамера» (1990), «О том, что я увидел, узнал и понял во время двух поездок в Лондон» (1956).


Творчы шлях Абразцова-рэжысёра адзначаны спектаклямі, якія назаўжды ўвайшлі ў фонд тэатральнага мастацтва. Сярод іх «По щучьему велению» (1936), «Кот в сапогах» (1937), «Волшебная лампа Алладина» (1940), «Необыкновенный концерт» (1946), «Божественная комедия» (1961), «Дон Жуан» (1975) і інш. Атрымаўшы любоў гледача і прызнанне спецыялістаў, яны да гэтага часу не сыходзяць з афіш тэатра.


Экспазіцыя будзе адкрыта для прагляду да канца ліпеня.



Быцко Яніна Міхайлаўна,

гал. бібліятэкар аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 78


Зварот да спісу