Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава да юбілею рэжысёра А. А. Козака

Выстава да юбілею рэжысёра А. А. Козака

Выстава да юбілею рэжысёра А. А. Козака

8 сакавіка 2022 г. спаўняецца 70 год заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкаму кіраўніку Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі Аляксандру Козаку. Да юбілею рэжысёра ў аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага аформлена выстава «Профессия: режиссёр».


З 1973 г. Аляксандр Аляксандравіч працаваў акцёрам, а ў 1988–2017 гг. быў дырэктарам Брэсцкага тэатра драмы. Пад яго кіраўніцтвам тэатр працягваў звяртацца да беларускай, рускай і замежнай класікі, сучаснай драматургіі. Праявіў сябе А. Козак і як паспяховы рэжысёр. Глыбокай распрацоўкай характараў адрозніваюцца пастаўленыя ім спектаклі: «Смешные деньги», «Барские причуды» М. Някрасава, «Вечер» А. Дударава, «Мечта о Дон Кихоте» паводле рамана Сервантэса і інш. У цяперашні час у рэпертуары тэатра ідуць «Дарожка мая» І. Кірчука, «Осенняя история» А. Нікалаі, «Похищение Джонни» О’Генры, «Не покидай меня…» А. Дударава ў пастаноўцы А. Козака.


Аляксандр Аляксандравіч быў адным з ініцыятараў правядзення ў Брэсце Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа», з 1996 г. з’яўляецца яго дырэктарам. У 1998 г. яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь». У 2021 г. на VI Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная тэатральная прэмія» Аляксандр Козак быў адзначаны спецыяльнай прэміяй «За ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі».


На выстаўцы прадстаўлены публікацыі пра творчасць рэжысёра, дзейнасць Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, правядзенне фестываляў «Белая Вежа».


Экспазіцыя будзе адкрыта для прагляду да 31 сакавіка.



Аддзел літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу