Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава да Міжнароднага дня пажылых людзей «У гармоніі з узростам»

Выстава да Міжнароднага дня пажылых людзей «У гармоніі з узростам»

Выстава да Міжнароднага дня пажылых людзей «У гармоніі з узростам»

Міжнародны дзень пажылых людзей быў абвешчаны 1 кастрычніка 1990 г. на Генеральнай Асамблеі ААН для абмеркавання праблем дэмаграфічнага старэння насельніцтва і павышэння якасці жыцця людзей трэцяга ўзросту.


У гэты дзень бібліятэкары далучаюцца да віншаванняў і запрашаюць чытачоў на выставу «У гармоніі з узростам», якую аддзелы абанемента і перыядычных выданняў прадставілі ў фае бібліятэкі.


У першы раздзел выставы — «Прававая абарона» — уключаны кнігі і часопісы, якія асвятляюць законы, правы і гарантыі для людзей пажылога ўзросту.


«У 55 усё толькі пачынаецца» — серыя кніг і часопісаў аб дасягненнях сталых людзей і пошуку сябе, прадстаўленая ў раздзеле «Славім узрост залаты».


У трэцім раздзеле «Здароўе і даўгалецце» размясціліся кнігі па медыцыне і псіхалогіі. Цікавыя выданні А. Піменавай «Статут юных пенсіянерак, або 55+» (Масква, 2015), М. Либинтова «Саветы спецыялістаў. Не спяшайцеся старэць» (Мінск, 2013) і інш.


Захапленні пенсіянераў адлюстроўвае чацвёрты раздзел выставы — «У вольны час». Гэта літаратура па дамаводстве і кулінарыі, тэхніцы, агародніцтве і садоўніцтву, рыбалцы, паляванні і т. д. можна пазнаёміцца з кнігамі В. Д. Байкова, Д. В. Байкова «кампутар і ноўтбук: дапаможнік для пенсіянераў» (Масква, 2013), Я. Б. Газман «Англійская для пенсіянераў» (Масква, 2004), «Дзядулевыя парады рыбалову» (Мінск, 2012) і інш.

Адкрыццё выставы адбудзецца 29 верасня ў 10:00. Будзем рады Вас бачыць!



Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09

Зварот да спісу