Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава да Году міру і стварэння

Выстава да Году міру і стварэння

Выстава да Году міру і стварэння

2023 год у Беларусі Указам Прэзідэнта аб'яўлены Годам міру і стварэння. Такое рашэнне было прынята ў мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы. Гэта адпавядае і духу часу, і памкненням беларусаў. А ў аснове мірнага і паспяховага развіцця ляжаць гістарычная памяць і адзінства нацыі.


У рамках Года міру і стварэння ў агульнай чытальнай зале бібліятэкі арганізавана выстава літаратуры «Беларусь суверэнная: ад адзінства да міру і стварэння». Матэрыялы раздзела «Абаронім гісторыю, захаваем памяць» знаёмяць са знакавымі датамі і падзеямі найноўшай гісторыі Беларусі, якія паўплывалі на далейшы ход развіцця беларускай дзяржаўнасці: утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР); уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР; трагічныя старонкі акупацыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны; гісторыя рэспублікі ў складзе СССР; адукацыя Рэспублікі Беларусь. Прыведзены прыклады сучаснага падыходу да работы па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.


Цэнтральная частка экспазіцыі «Галоўны вектар — праца, інтэлект, развіццё» характарызуе сучасную Беларусь, яе ўнутраную і знешнюю палітыку, грамадскі ўклад. Прадстаўлены абноўлены асноўны Закон краіны, асновы ідэалогіі і сімволіка беларускай дзяржавы. Дакументы раздзела раскрываюць патэнцыял краіны як інтэлектуальнай дзяржавы, уключаючы ўкараненне інавацыйных тэхналогій, цыфравізацыю ў розных сферах жыццядзейнасці, тэндэнцыі развіцця эканомікі. Даецца інфармацыя аб найбольш эфектыўных прадпрыемствах, вядомых кампаніях, якія працуюць на тэрыторыі Брэстчыны.


Тут жа прадстаўлены выданні, прысвечаныя ключавому напрамку дзейнасці дзяржавы — забеспячэнню нацыянальнай бяспекі. Сярод іх: «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: 90 гадоў на варце Айчыны» (Мінск, 2008); «Міліцыя Беларусі: 100 гадоў. На службе закону, народу, Айчыне» (Мінск, 2016); «Пажарная служба Брэстчыны. 160 гадоў» (Брэст, 2013).


У раздзеле «Свет і Беларусь» сабраны дакументы, якія раскрываюць знешнепалітычную дзейнасць краіны. Рэспубліка Беларусь — краіна-міратворац, член розных інтэграцыйных аб'яднанняў. Ключавым партнёрам і саюзнікам Беларусі з'яўляецца Расійская Федэрацыя.


Апошняя частка экспазіцыі прадстаўлена раздзелам «Каштоўнасці і традыцыі беларускага грамадства».

Гонарам краіны з'яўляюцца яе людзі. Зборнік «Героі Беларусі» (Мінск, 2022) прысвечаны беларусам, якія праславілі Радзіму, здзейснілі подзвіг у мірны час. Лётчыкі Уладзімір Карват, Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка сталі героямі пасмяротна.


Унікальным выданнем з серыі «Адрасы Беларусі ў свеце», можна назваць кнігу Валерыя Сцяцко «Нязломны Аляксей Талай» (Мінск, 2021). Талай — наш сучаснік, чалавек–легенда з бязмежным імкненнем да жыцця і самааддачай на карысць людзям і Айчыне. Яго жыццёвы шлях — гэта яркі прыклад для нас, беларусаў, як не зламацца, дзе чэрпаць сілы, чаму трэба заўсёды ісці наперад.


Захаванне беларускіх культурных народных традыцый; сямейных каштоўнасцяў, у аснове якіх традыцыйная сям'я; развіццё сучаснага мастацтва праз арганізацыю розных форумаў і фестываляў; паважлівыя адносіны да шматканфесійнага свету; праява міласэрнасці і дабрыні, у тым ліку праз валанцёрскі рух; развіццё здаровага ладу жыцця і гонар за прафесійныя спартыўныя поспехі беларусаў — разнастайнасць напрамкаў у духоўным развіцці сучаснага грамадства, якія знайшлі адлюстраванне ў кнігах і публікацыях з перыядычнага друку.


Выстава будзе экспанавацца ў агульнай чытальнай зале на працягу 2023 года.



Агульная чытальная зала

Тэлефон +375 162 57 48 74



Зварот да спісу