Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Гимн книге»

Выстава «Гимн книге»

Выстава «Гимн книге»

З 19 красавіка па 3 мая 2021 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дэманстравацца кніжная выстава «Гимн книге», прымеркаваная да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, які адзначаецца 23 красавіка. Кніга — гэта невычэрпная крыніца ведаў, думак і разважанняў.


Гісторыя развіцця культуры чалавека непарыўна звязана з кнігай. Сучасная кніга практычная і зручная — гэта вынік шматвяковага развіцця, плод думкі і працы сотняў умельцаў. Першы раздзел выставы «Память человечества» пазнаёміць з гісторыяй узнікнення буквара, гісторыяй кнігадрукавання ў Еўропе і Беларусі, з помнікамі літаратуры Старажытнай Русі. Прадстаўлены матэрыял аб першадрукарах Іване Фёдараве, Іагане Гутэнбергу і інш. Асаблівае месца займаюць кнігі пра Францыска Скарыну — першадрукара зямлі беларускай. Хочацца звярнуць увагу на выданні бібліятэкі «Берасцейскія кнігазборы». Зборнікі знаёмяць з унікальнымі матэрыяламі і дакладамі міжнародных канферэнцый па гісторыі кнігі на Брэстчыне.


Успомніць незаслужана забытую літаратуру 1940–1970-х гг. дапаможа другі раздзел выставы «Любимые строки — забытые имена». Тут дарэчы ўспомніць Б. Мажаева, Д. Стэйнбека, П. Уорэна і інш.


Трэці раздзел «Вчерашний бестселлер: литература 1980– 2000-х гг.». Адной з характэрных рыс літаратурнага працэсу канца 1980-х – пачатку 1990-х стала ўзмацненне цікавасці пісьменнікаў да гістарычнай тэмы. Гэта раманы А. Рыбакова «Дети Арбата», В. Аксёнава «Московкая сага» і інш. Часткай літаратурнага працэсу стала літаратура рускага замежжа. Папулярнасць набыў жанр публіцыстыкі.


У кожнай кнігі свой лёс і свая гісторыя. Падрабязна і пазнавальна пра гэта распавядзе чацвёрты раздзел выставы «И у книг бывают судьбы: книги-юбиляры 2021 г.». У гэтым годзе 700 гадоў спаўняецца бессмяротнай «Божественной комедии» А. Дантэ, 550 гадоў «Декамерону» Д. Бокача, 55 гадоў «Мастеру и Маргарите» М. Булгакава і інш.


Запрашаем наведаць выставу.



Грышчук Наталля Сяргееўна,

бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны телефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу