Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Тыдзень французскай мовы і франкафоніі
(15–21 сакавіка 2021 г.)
16 сакавіка 2021 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала працаваць выстава «Французские писатели — лауреаты Нобелевской премии», прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння Ражэ Мартэна дзю Гара.
Першымі наведвальнікамі выставы сталі навучэнцы 10-га і 11-га білінгвістычных класаў СШ № 15 г. Брэста. Госці пазнаёміліся з матэрыяламі пра жыццё і творчасць 15 французскіх аўтараў, удастоеных высокай узнагароды, пачыталі на французскай і рускай мовах творы прадстаўленых пісьменнікаў, папрактыкаваліся ў мастацкім перакладзе. Напрыканцы мерапрыемства быў паказаны ўрывак з фільма па рамане Ражэ Мартэна дзю Гара «Сям’я Тыбо» на французскай мове.
Выстава будзе працаваць да 31 сакавіка. Сардэчна запрашаем!
Міхальчук Тамара Мікалаеўна,
бібліёграф аддзела літаратуры на замежных мовах
Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74