Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Пра выставу «Французские писатели-философы. Преемственность проблем и форм. К 325-летию со дня рождения Вольтера (1694–1778)»

Пра выставу «Французские писатели-философы. Преемственность проблем и форм. К 325-летию со дня рождения Вольтера (1694–1778)»

Пра выставу «Французские писатели-философы. Преемственность проблем и форм. К 325-летию со дня рождения Вольтера (1694–1778)»

21 лістапада 1694 г. у Парыжы нарадзіўся Франсуа-Мары Аруэ, будучы філосаф, вучоны, пісьменнік, які стаў вядомым ва ўсім свеце пад імем Вальтэра. Гэтае імя непарыўна звязана з XVIII стагоддзем, стагоддзем Асветы, стагоддзем Вялікай французскай рэвалюцыі. «Вальтэр не толькі чалавек, гэта — цэлы век», — казаў пра яго французскі пісьменнік-гуманіст Віктор Гюго.

Да 325-годдзя з дня нараджэння Вальтэра ў аддзеле літаратуры на замежных мовах падрыхтавана выстава, якая асвятляе развіццё філасофскай думкі Францыі ў XVIII ст. і французскай філасофіі экзістэнцыялізму ў XX ст. як пераемніцы ў зацвярджэнні ідэалаў справядлівасці і свабоды.

Выданні на французскай, ангельскай, польскай, рускай і беларускай мовах знаёмяць з даследаваннямі, прысвечанымі ідэям французскіх мысліцеляў эпохі Асветы — Вальтэра, Шарля дэ Мантэск’ё, Жан-Жака Русо, Дэні Дзідро — і сучасных вядомых французскіх пісьменнікаў-экзістэнцыялістаў — Поля Сартра і Альбера Камю.

На выставе таксама прадстаўлены разнастайныя па формах літаратурныя творы французскіх філосафаў, якія ўвасобілі погляды на чалавека і грамадства.

Запрашаем наведаць выставу з 28 лістапада па 15 снежня 2019 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.

Міхальчук Тамара Мікалаеўна,

бібліёграф аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74


Зварот да спісу