Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Достойно прочтения: выбор читателей»

Выстава «Достойно прочтения: выбор читателей»

Выстава «Достойно прочтения: выбор читателей»

З 15 красавіка па 12 мая 2019 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дэманстравацца кніжная выстава «Достойно прочтения: выбор читателей». Сёння арыентавацца ў бязмежным моры сучаснай літаратуры і знайсці «свайго» аўтара і «сваю» кнігу бывае вельмі няпроста.


У экспазіцыі прадстаўлены кнігі па псіхалогіі, гісторыі, прыродазнаўстве, літаратуразнаўстве, выданні з праваслаўнай калекцыі, мастацкая літаратура рускіх і замежных аўтараў. У чытачоў будзе магчымасць пазнаёміцца з аўтарамі-лаўрэатамі розных літаратурных прэмій («Большая книга», Букераўская прэмія, Нобелеўская прэмія, «Русский Букер» і інш.). Сабраны таксама выданні, якія не з’яўляюцца лаўрэатамі якіх-небудзь прэмій, але высока ацэнены кнігалюбамі. Шырока прадстаўлены розныя жанры, серыі, самыя чытаемыя і самыя выдаваемыя ў свеце кнігі. Напрыклад, самыя чытаемыя кнігі па псіхалогіі — «Хочу и буду» М. Лабкоўскага (Масква, 2017), «Мужчины с Марса, женщины с Венеры» Д. Грэя (Масква, 2016), «Жизнь без границ» Н. Вуйчыча (Масква, 2016) і інш.

Асноўны раздзел выставы займае мастацкая літаратура. Тут можна ўбачыць кнігі Д. Браўна, Ю. Несбё, М. Сцяпновай, Г. Д. Робертс, З. Прылепіна, А. П. Чудакова, Б. М. Шыраева і інш. Вялікую цікавасць у чытачоў выклічуць выданні па гісторыі: «Батальон смерти» М. Л. Бачкаровай (Масква, 2014), «Воспоминания о войне» М. М. Нікуліна (Масква, 2014), а таксама кнігі брэсцкіх аўтараў А. А. Гладышчука «Замок Берестейский» (Гродна, 2017), В. В. Сарычава «В поисках утраченного времени» (Брэст, 2017).

Запрашаем вас пазнаёміцца з цікавай кніжнай выставай.

Гаўрыленка Ірына Мікалаеўна,

бібліятэкар аддзела абанемента
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09



Зварот да спісу