Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «„Die unendliche Geschichte“ von Michael Ende» к 90-летию М. Энде

Выстава «„Die unendliche Geschichte“ von Michael Ende» к 90-летию М. Энде

Выстава «„Die unendliche Geschichte“ von Michael Ende» к 90-летию М. Энде

«Убачыўшы ў канцы любой з гісторый Міхаэля Энде чатыры літары — „ENDE“, чытач зразумее, што гэта не канец, а толькі подпіс аўтара».


Міхаэль Энде з’яўляецца адным з самых паспяховых нямецкіх пісьменнікаў дзіцячых і маладзёжных кніг. Яго творы «Бесконечная история», «Момо», «Джим Пуговка и машинист Лукас» вядомыя ва ўсім свеце, перакладзеныя на больш чым сорак моў і не аднойчы экранізаваны.


Аддзел літаратуры на замежных мовах запрашае ў падарожжа па «краіне Фантазіі» разам з казачнымі героямі, дзе вас чакаюць загадкавыя сустрэчы, неверагодныя прыгоды і займальная атмасфера. У рамках выставы будзе прадстаўлены фільм на нямецкай мове «Джим Пуговка и машинист Лукас», а таксама мультфільм на рускай мове «Момо».


Выстава будзе экспанавацца ў аддзеле літаратуры на замежных мовах з 12 лістапада да 20 лістапада 2019 г.


Паказ фільмаў адбудзецца 16 лістапада 2019 г.:


11:00        мультфільм «Момо» на рускай мове (Германія, 2001, 78 хв.)

15:00        фільм «Джим Пуговка и машинист Лукас», на нямецкай мове (Германія, 2018, 110 хв.)



Болдык Вікторыя Аляксандраўна,

бібліятэкар аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74


Зварот да спісу