Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Прысвячаю, мой горад, табе».

Выстава «Прысвячаю, мой горад, табе».

Выстава «Прысвячаю, мой горад, табе».

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі дзейнічае кніжная выстава да Дня вызвалення г. Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «Прысвячаю, мой горад, табе».


28 ліпеня 1944 г. савецкія войскі вызвалілі г. Брэст ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вызваленне горада стала часткай Люблінска-Брэсцкай аперацыі, якую ажыццявілі войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага.

 

Кніжная выстава складаецца з двух раздзелаў. Першы раздзел «Дарогамі подзвіга і славы» прысвечаны вызваленню Беларусі і г. Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўключае таксама матэрыял пра Люблінска-Брэсцкую аперацыю. На выставе прадстаўлены розныя віды дакументаў: кнігі, энцыклапедыі, копіі артыкулаў з газет.


У раздзеле «Пад мірным небам» размешчаны кнігі, якія распавядаюць пра сучаснасць г. Брэста, эканоміку, прамысловасць, культуру, спорт, ганаровых дзеячаў, назвы вуліц. Экспануюцца кнігі сучасных аўтараў і выдавецтваў: «Брест. Город впечатлений» (Брест, 2014), «Брест. На перекрестке дорог и эпох» (Брест, 2009), «Брест. Аллея фонарей» (Брест, 2013) і інш.


Візітнай карткай горада Брэста была і застаецца Брэсцкая крэпасць — адно з самых гераічных месцаў у Беларусі. 22 чэрвеня 1941 г. гарнізон крэпасці прыняў першыя ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў і больш як месяц трымаў абарону ў поўным акружэнні. На выставе экспануюцца кнігі: «Брестская крепость. Война и мир» (Брест, 2010), «Брестская крепость. На ветрах истории» (Брест, 2004), «Брестская крепость. Прикосновение к подвигу» (Брест, 2009) і інш.

 

Запрашаем усіх жадаючых наведаць кніжную выставу «Прысвячаю, мой горад, табе»,

якая будзе экспанавацца ў  аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі да канца ліпеня бягучага года!

 

Бельская Алена Лявонцьеўна, бібліятэкар аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.

Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 79


Зварот да спісу