Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Разам супраць дыябету»

«Разам супраць дыябету»

«Разам супраць дыябету»

11 лістапада 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыліся чарговыя заняткі ў рамках медыцынскага лекторыя «Будзьце здаровыя!».


«Разам супраць дыябету» — тэма сустрэчы, прымеркаванай да Сусветнага дня барацьбы з дыябетам, які адзначаецца 14 лістапада.


Спікерам сустрэчы стаў галоўны ўрач Брэсцкага абласнога эндакрыналагічнага дыспансера Артур Станіслававіч Грыгаровіч. У ходзе выступлення ён расказаў пра асноўныя праблемы, звязаныя з захворваннямі эндакрыннай сістэмы, і перш за ўсё пра дыябет, яго формы і ўскладненні, метады лячэння, харчаванне, а таксама пра важныя прафілактычныя меры. Была агучана статыстычная інфармацыя па дыябеце ў Рэспубліцы Беларусь.


Лекцыя суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. А. С. Грыгаровіч адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў лекторыя.


Дадатковую інфармацыю можна было атрымаць з кніг, якія экспанаваліся на выставе «Дыябет: прафілактыка, лячэнне, харчаванне».


Мерапрыемства асвятляла тэлекампанія «Буг ТВ».



Інфармацыя прадастаўлена агульнай чытальнай залай

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74



Зварот да спісу