Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя па Індыі

У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя па Індыі

У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя па Індыі

З 1 па 31 сакавіка 2022 года ў рамках праекта «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» ў аддзеле перыядычных выданняў экспануецца выстава перыёдыкі «Індыя».


Індыя – другая па колькасці насельніцтва дзяржава свету. Гэтую краіну прынята называць эканамічным цудам Азіі. Тут развіваюцца самыя перадавыя ІТ-тэхналогіі і касмічныя праграмы. Вядомае выраз пра «краіну кантрастаў» дастасавальна да Індыі як нельга лепш. Народ тут да гэтага часу дзеліцца на касты: больш за 10% мясцовых жыхароў – даляравыя мільянеры, а 35% знаходзяцца за рысай беднасці. Індыя — краіна, дзе шмат свяшчэнных месцаў, дзе нават атэіст становіцца вернікам.


Падрыхтаваныя матэрыялы выставы пазнаёмяць чытачоў з культурай, адукацыяй, эканомікай, а таксама з традыцыямі і асаблівасцямі гэтай дзіўнай краіны. На выставе прадстаўлены 25 публікацый з 10 часопісаў, такіх як: «Планета», «Вокруг света», «Discovery», «В мире науки», «Наука и религия», «Здоровый образ жизни», «Международная жизнь», «Новая и новейшая история» і інш.


Публікацыі для чытання даступныя непасрэдна ў аддзеле перыядычных выданняў, а таксама ў электронным варыянце на сайце бібліятэкі (гл. інфармацыю аб праекце «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя»). Пазнаёміцца са спісам артыкулаў можна тут.


Любую публікацыю з дадзенага спісу мы можам выслаць на электронны адрас чытача, аплата робіцца ў адпаведнасці з «Прэйскурантам…».


Запрашаем чытачоў стаць удзельнікамі праекту «У Брэсце – чытаць. Экспедыцыя» і знаёміцца з асаблівасцямі той ці іншай краіны праз кнігі і публікацыі.



Аддзел перыядычных выданняў

Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу