Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«В Бресте — читать. Экспедиция»: Арктика и Антарктика

«В Бресте — читать. Экспедиция»: Арктика и Антарктика

«В Бресте — читать. Экспедиция»: Арктика и Антарктика

З 1 па 30 чэрвеня 2022 года ў рамках праекта «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава перыёдыкі: «Арктыка і Антарктыка».


Арктыка — гэта акіян, акружаны сушай: Еўразія, Грэнландыя, Паўночная Амерыка. Антарктыка — кантынент, акружаны акіянам. Гэтыя рэгіёны супрацьлеглыя не толькі з пункту гледжання ландшафту, але і надвор'я, клімату, жывёльнага і расліннага свету. Пры ўсіх адрозненнях, Арктыка і Антарктыка маюць статус «нічыёй» зямлі».


Падрыхтаваная экспазіцыя пазнаёміць чытачоў з гісторыяй адкрыцця кантынентаў, раскажа аб экспедыцыях, першапраходцах і асваенні тэрыторый, у т. л. і беларускімі вучонымі. На выставе размешчаны матэрыялы аб унікальных прыродных феноменах і найпрыгажэйшых месцах, жывёльным і раслінным свеце. У прадстаўленых артыкулах разгледжаны экалагічныя праблемы, рэсурсныя і транспартныя асаблівасці, а таксама эканамічныя і міжнародна-прававыя пытанні.


Экспазіцыя складаецца з 39 публікацый з часопісаў, такіх як: «Планета», «Вокруг света», «Наука и религия», «Знание—сила», «Наука и жизнь», «Беларуская думка», «Звезда», «GEO», «Экономика Беларуси», «Discovery» і іншых.


Артыкулы для чытання даступны непасрэдна ў аддзеле перыядычных выданняў, а таксама ў электронным варыянце на сайце бібліятэкі ў кантэнце «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя».


Пазнаёміцца са спісам артыкулаў можна тут.


Любую публікацыю з дадзенага спісу мы можам выслаць на электронны адрас чытача, аплата робіцца ў адпаведнасці з «Прэйскурантам».


Запрашаем чытачоў стаць удзельнікамі праекту «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» і знаёміцца з асаблівасцямі той ці іншай краіны праз кнігі і публікацыі.



Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу