Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Цікава. Пазнавальна. Актуальна»

«Цікава. Пазнавальна. Актуальна»

«Цікава. Пазнавальна. Актуальна»

У лютым 2019 г., у рамках інфармацыйна-тэматычных тыдняў, аддзел абанемента пачынае праводзіць цыкл кніжных выстаў, якія максімальна раскрываюць галіновы фонд аддзела. Агульны загаловак цыкла «Цікава. Пазнавальна. Актуальна». Кніжны фонд абанемента налічвае больш за 87 тыс. экз. па многіх галінах ведаў: даведачныя матэрыялы, прыродазнаўчая і тэхнічная літаратура, літаратура па мастацтве і медыцыне, літаратуразнаўстве, педагогіцы і псіхалогіі, мовазнаўстве і спорце; біяграфіі знакамітасцяў, зборы твораў класікаў, а таксама белетрыстыка на любы густ.


Пачынаецца лютаўскі інфармацыйна-пазнавальны цыкл выставай літаратуры па літаратуразнаўстве. Калі вы любіце чытаць пра жыццё, лёс і творчасць славутых пісьменнікаў-класікаў, калі вас цікавіць творчасць пісьменнікаў-сучаснікаў і лёс беларускіх пісьменнікаў, тады гэта экспазіцыя — для вас. На выставе прадстаўлена больш за 80 выданняў па агульным літаратуразнаўстве, даведачныя матэрыялы, энцыклапедычныя выданні, кнігі аўтараў-лаўрэатаў розных літаратурных прэмій, у прыватнасці: кніга лаўрэата прэміі «Большая книга» П. Басінскага «Скрипач не нужен», у якой змешчаны літаратурныя партрэты ад Пушкіна і Тургенева да Прылепіна і Грышкаўца; кнігі аўтараў-лаурэатаў літаратурнай прэміі імя А. Салжэніцына І. Залатускага «Интеллигенция: смена вех» і У. Тапарова «„Бедная Лиза“ Карамзина».


Пра гісторыю беларускай кнігі расказваецца ў факсімільным выданні В. Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі». Асаблівую каштоўнасць маюць выданні: «Тамиздат: 100 избранных книг» і кніга Ю. М. Безелянскага «Опасная профессия: писатель», апавядаючыя пра забароненых у розныя часы пісьменніках і кнігах. Акрамя таго, у экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці М. Танка, Я. Купалы, А. Куляшова, М. Горкага, Г. Ахматавай, В. Аксёнава, А. Вазнясенскага і інш.


Асобны раздзел выставы прысвечаны вялікім гісторыям кахання: А. С. Пушкіна і Н. Ганчаровай, У. Маякоўскага і Л. Брык, І. С. Тургенева і П. Віардо, С. Ясеніна і А. Дункан.


Выстава будзе дэманстравацца з 4 да 25 лютага 2019 г.


Сахаревич Людміла Іванаўна галоўны бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 09


Зварот да спісу