Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Скажы раку — НЕ!»: да Сусветнага дня барацьбы супраць рака

«Скажы раку — НЕ!»: да Сусветнага дня барацьбы супраць рака

«Скажы раку — НЕ!»: да Сусветнага дня барацьбы супраць рака

4 лютага 2020 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага пачаў працу медыцынскі лекторый па тэме «Будзьце здаровы!».


Першае мерапрыемства «Скажы раку — НЕ!» прымеркавана да Сусветнага дня барацьбы супраць рака. У сустрэчы прынялі ўдзел: Ена Дзмітрый Леанідавіч, урач-анколаг, намеснік галоўнага ўрача Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера; Жыхар Ірына Вячаславаўна, дырэктар сацыяльна-асветніцкай установы «Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў „У імя жыцця“».


У ходзе мерапрыемства запрошаныя спецыялісты расказалі пра анкалогію як глабальную праблему XXI ст., прычынах узнікнення, метадах лячэння. Асаблівая ўвага была накіравана на пытанні прафілактыкі і ранняй дыягностыкі захворвання.


Ена Д. Л. расказаў пра сітуацыю з анкалогіяй у Брэсцкай вобласці, адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў сустрэчы. Жыхар І. В., у мінулым анкапацыент, падзялілася асабістым вопытам, як псіхалагічна пераадолець гэты няпросты час, які вобраз жыцця неабходна падтрымліваць для нармальнай якасці жыцця.


У рамках сустрэчы была арганізавана выстава літаратуры «Скажи раку — НЕТ!». Супрацоўнікамі чытальнай залы падрыхтаваны буклет «Онкопрофилактика: вместе мы сильнее!», у які акрамя асноўных прафілактычных правіл уключаны спіс рэкамендуемай літаратуры па гэтай праблеме. Два дзясяткі экз. гэтага буклета былі распаўсюджаны сярод удзельнікаў сустрэчы.


Мерапрыемства асвятляла тэлекампанія «Буг-ТВ».


Сустрэча выклікала жывы інтарэс сярод прысутных: навучэнцаў і выкладчыкаў Брэсцкага медыцынскага каледжа, слухачоў «Инстытут трэццяга ўзросту», чытачоў абласной бібліятэкі.



Глазкова Тамара Васільеўна,

заг. агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу