Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прафесіі ў свеце права. Суддзя»: занятак ў Школе прававых ведаў

Прафесіі ў свеце права. Суддзя»: занятак ў Школе прававых ведаў

Прафесіі ў свеце права. Суддзя»: занятак ў Школе прававых ведаў

16 сакавіка 2023 г. у Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горького адбыўся занятак ў Школе прававых ведаў: «Прафесіі ў свеце права. Суддзя».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні — старшыня калегіі па грамадзянскіх справах Алена Пятроўна Хацько і намеснік старшыні Брэсцкага абласнога суда — старшыня калегіі па ўгалоўным справам Андрэй Леанідавіч Курысюк.

А. П. Хацько распавяла аб судовай сістэме Рэспублікі Беларусь: пазнаёмілася ўдзельнікаў Школ з працай абласнога і раённых судоў, абгрунтавала асаблівасці вядзення грамадзянскіх спраў. Будучыя прававеды даведаліся аб тым, якімі якасцямі павінны валодаць суддзя, дзе можна атрымаць вышэйшую юрыдычную адукацыю. Яна адзначыла, што прафесія суддзі не простая, але цікавая.

А. Л. Курысюк распавёў пра спецыфіку дзел угалоўнага працэсу, іх адрозненні ад грамадзянскіх. Адзначыў важнасць захавання балансу законнасці і справядлівасці пры разглядзе судовых спраў, і аб неабходнасці пастаяннага прафесійнага ўдасканалення. Спецыяліст адзначыў і тое, якімі маральна-этычнымі якасцямі павінен валодаць суддзя.

Актыўны ўдзел у абмеркаванні прымалі ўдзельнікі сустрэчы — навучэнцы філіяла УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» Палітэхнічны каледж і навучэнцы Брэсцкага філіяла ЧУА «Каледж бізнесу і права».

Да мерапрыемству была падрыхтавана кніжная выстаўка «На страже законности и справедливости».

Сектар арганізацыі работы ПЦПІ

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу