Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Сям'я пад абаронай закона»

«Сям'я пад абаронай закона»

«Сям'я пад абаронай закона»

12 траўня ў публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыўся занятак школы прававых ведаў «Сям'я пад абаронай закона», прымеркаваны да Міжнароднага дня сям'і.

У сустрэчы прынялі ўдзел натарыус Брэсцкай натарыяльнай акругі Л. М. Баландзіна, намеснік начальніка аддзела ЗАГС Брэсцкага гарвыканкама А. А. Герасімовіч, кіраўнік студыі крэатыўнага рукадзелля «Сарака» Я. А. Шпаннагель.


Мерапрыемства наведалі навучэнцы Брэсцкага філіяла ДУА «Каледж бізнесу і права» і студэнты філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Прысутныя задавалі і абмяркоўвалі праблемныя пытанні.


Л. Н. Баландзіна падрабязна распавяла аб умовах заключэння шлюбнай дамовы. Звярнула ўвагу на тое, хто і калі можа заключыць шлюбную дамову, моманты яе дзяржаўнай рэгістрацыі і ўступлення ў юрыдычную сілу, ажыццяўленне здзелак з прыналежнай да шлюбу і сумесна нажытай маёмасцю.


А. А. Герасімовіч праінфармавала аб падставах для заключэння і скасавання шлюбу, асаблівасцях шлюбаў з замежнымі грамадзянамі, узроставым крытэрыі ўступлення ў шлюб, рэгістрацыі дзяцей, змяненні прозвішча і інш.


Е. А. Шпаннагель правяла для ўсіх жадаючых майстар-клас па афармленні віншавальных паштовак да Дня сям'і.


Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстаўка літаратуры «Шлюб. Сям'я. Закон», якая будзе экспанавацца ў сектары арганізацыі працы ПЦПІ (2-гі паверх) з 15 траўня.





Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу